Свет88

Расійскія ваенныя святары правялі першы паветраны хрэсны ход на самалёце

Вайсковыя святары Цэнтральнай ваеннай акругі (ЦВА) на самалёце ПКС Расіі Ту-134 УБЛ упершыню правялі паветраны хрэсны ход. Маршрут праваслаўнага палёту пралягаў над Чэлябінскай вобласцю.

Кадр з відэа ТАСС

«У Чэлябінску праходзіць збор ваеннага духавенства на базе Чэлябінскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага каманднага вучылішча штурманаў. Нам прыйшла ідэя правесці паветраны хрэсны ход. На самалёце Ту-123 УБЛ знаходзілася больш за 30 святароў, якіх падтрымаў сваёй прысутнасцю мітрапаліт Чэлябінскі і Златавустаўскі Нікадзім», — сказаў начальнік аддзела па працы з веруючымі вайскоўцамі Штаба ЦВА Ігар Агафонаў.

На борт з сабой святары ўзялі ікону і мошчы святога Георгія Пераможцы. «Такое адбываецца ўпершыню, а паколькі заступнікам ваеннага саслоўя з'яўляецца святы велікамучанік Георгій Пераможца, мы ўзялі з сабой часціцы яго мошчаў. Увесь палёт мы чыталі акафіст Георгія, прасілі яго, каб нашы вайскоўцы праходзілі службу лёгка, каб зямля была слаўная, каб усе мы жылі ў міры і шчасліва. Мы ахінулі чэлябінскую зямлю нябёсным дабраславеннем, малітвай з паветра», — сказаў мітрапаліт Нікадзім, дадаўшы, што тэрміновую службу ў войску ён праходзіў у ВПС.

Хрэсны ход доўжыўся каля 2 гадзін на вышыні 3,5 тысячы метраў. Ту-134 УБЛ здзейсніў палёт з авіябазы Шагол, а маршрут пралягаў па ўсёй Чэлябінскай вобласці — над Чэлябінскам, Магнітагорскам, Залатавустам, Троіцкам і Усць-Катавам.

Каментары8

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →