ЗША ствараюць з Расіі вобраз ворага для ўнутрыпалітычных мэтаў, лічыць прэзідэнт РФ. Пасля выбараў напружанне спадзе, і расійска-амерыканскія адносіны могуць палепшыцца.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што спадзяецца на паляпшэнне расійска-амерыканскіх адносін пасля заканчэння прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.
«Спадзяюся, калі пройдуць гэтыя дэбаты, гэты складаны перыяд унутрыпалітычнага жыцця ў ЗША, будуць шанцы аднавіць адносіны Расіі і ЗША», — заявіў Пуцін па выніках саміту БРІКС у нядзелю, 16 кастрычніка.
Пуцін таксама выказаў меркаванне, што ЗША выкарыстоўваюць «напрацаваную схему» адцягвання ўвагі выбаршчыкаў ад сваіх уласных праблем.
«Як гэта зрабіць? Стварыць, напрыклад, вобраз ворага», — сказаў ён. Раней, па словах Пуціна, ворага рабілі з Ірана, але ён атрымаўся «не вельмі вялікім і эфектыўным». «У выпадку з Расіяй гэта больш цікава. На мой погляд, гэтая карта цяпер і разыгрываецца», — заявіў Пуцін.
Прэзідэнт РФ раскрытыкаваў магчымыя санкцыі супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй у Сірыі. Санкцыі, паводле яго слоў, «не вырашаюць канкрэтных праблем» і «не дасягаюць сваіх мэтаў».
Каментары