Літаратура

Пра Пташнікава — «Ён жыў у гарадскім пейзажы, але сніў свой салодка-атрутны сон пра вёску»

Піша Ян Максімюк.

Перакладчык Ян Максімюк у сваім эсэ ставіў Івана Пташнікава ўпоравень з самымі значнымі заходнееўрапейскімі празаікамі ХХ стагоддзя. «Наша Ніва» папрасіла патлумачыць, чаму.

«Маё зацікаўленьне беларускай мастацкай літаратурай пачалося ў студэнцкія гады ў Варшаве на схіле 1970-х якраз ад прозы Івана Пташнікава. Канкрэтна — ад ягонай аповесьці «Лонва», якую я чытаў на летніх вакацыях на нашым хутары.

Аповесьць пра вёсачку Лонва, згубленую дзесьці ў лясах Меншчыны, я ўспрымаў перш за ўсё як аповесьць пра свой сьвет, які акружаў мяне ад дзяцінства на вясковым Падляшшы. Пташнікаў пісаў зь неймаверным адчуваньнем адценьняў вясковага сьвету, як у навакольнай прыродзе, так і ў псыхалёгіі герояў. Было ў гэтым пісьменьніцкім адчуваньні нешта глыбіннае, нешта настолькі праўдзівае і непадробнае, што яно перасягала часавыя і прасторавыя — відаць, і культурныя таксама — межы.

Міжволі, чытаючы Пташнікава, я думаў пра раньнюю прозу Кнута Гамсуна, пра «Сто гадоў адзіноты» Маркеса… У Пташнікава, як у Гамсуна і Маркеса, ёсьць свой самадастатковы сьвет, які ня зблытаеш ні зь якім іншым…

Потым, зразумела, былі іншыя рэчы Пташнікава, якія ў Польшчы 1980-х ня так лёгка было знайсьці. Я чытаў часопісныя вэрсіі «Мсьціжаў», «Найдорфу», «Алімпіяды», і ў кожнай з гэтых кніг знаходзіў часьцінку свайго сьвету ці, лепш сказаць, свайго адчуваньня сьвету…

Для мяне Іван Пташнікаў — апошні клясык беларускай прозы, апошні майстар слова з пакаленьня «сена на асфальце», якое жыло ў гарадзкім пэйзажы, але сьніла свой салодка-атрутны сон пра вёску».

Каментары

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?8

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму22

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?8

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →