Свет11

Канстытуцыйны суд Украіны хоча адмяніць люстрацыю

Канстытуцыйны суд Украіны мае намер адмяніць люстрацыі чыноўнікаў, якія працавалі на кіруючых пасадах у часы экс-прэзідэнта Віктара Януковіча.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі дэпутаты Леанід Емец, Ягор Собалеў, адпаведны праект рашэння «Украінская праўда» таксама мае.

«Ёсць інсайдарская інфармацыя, што там было прапанавана прыняць шэраг рашэнняў аб адмене люстрацыі. Усё да таго ішло», — сказаў Емец.

«Паводле дадзеных, якія мне перадалі некалькі прыстойных людзей у КС, яны адменяць асноўныя палажэнні закона аб ачышчэнні ўлады, дазволяць бліжэйшаму атачэнню Януковіча зноў займаць пасады ва ўрадзе, адміністрацыі прэзідэнта, вярнуцца сотням пракурораў, кіраўнікоў падатковай міліцыі Януковіча, якія былі вымушаныя сысці з гэтых пасад у выніку дзеяння закона аб ачышчэнні ўлады», — сказаў Собалеў.

Ён адзначыў, што ў парушэнне закона аб КС, суд разглядаў гэтую справу год замест прадугледжаных 3 месяцаў.

Ён нагадаў, што менавіта цяперашні склад КС раней прымаў рашэнне аб «прадастаўленні Януковічу дыктатарскіх паўнамоцтваў», а зараз у сувязі з гэтым распачатая справа.

«Мы прасілі Парашэнку і генпракурораў расследаваць справу пра паўнамоцтвы Януковіча, суддзі далі паказанні, што іх прымусілі. Так ім можна было смела аб'яўляць падазрэнне, прымаць санкцыі аб арышце, але гэтага не рабілася», — сказаў ён.

«А ўчора набірае чалавек і кажа, што ў пятніцу іх прымушаюць прыняць рашэнне аб адмене асноўных артыкулаў закона. Я разумею, што гэта плата Апаблоку за іх галасаванні на мінулым тыдні за прапанаваныя Парашэнкам змены ў Канстытуцыю адносна суддзяў і пракуратуры з адвакатамі», — адзначыў Собалеў.

Ён таксама заклікаў людзей прыходзіць пад КС, каб выказаць сваю незадаволенасць гэтым рашэннем.

Інфармацыю пра тое, што КС можа прызнаць неканстытуцыйнымі асноўныя артыкулы закона аб ачышчэнні ўлады, пацвярджае праект рэзалютыўнай частцы рашэння, якое ёсць у распараджэнні УП.

Каментары1

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →