Сенегальскі суд прызнаў былога прэзідэнта Чада Хісэна Хабрэ вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці і прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення.
Суд прызнаў яго вінаватым у згвалтаваннях, продажы жанчын у сэксуальнае рабства і замове забойстваў падчас кіравання краінай з 1982 па 1990 год.
Пацярпелыя і члены сем'яў загінулых віталі прысуд, многія пасля абвяшчэння прысуду абдымаліся ў зале суда.
У ходзе судовага працэсу Хабрэ, які атрымаў мянушку «афрыканскі Піначэт», адмаўляўся прызнаць легітымнасьць суда, а таксама адмаўляў, што па яго загаду былі забітыя 40 тысяч чалавек.
У 2013 годзе Хабрэ арыштавалі ў Сенегале, куды ён збег пасля дзяржаўнага перавароту ў 1990-м годзе.
Да гэтага экс-прэзідэнт Чада карыстаўся заступніцтвам сенегальскага ўрада, аднак у выніку ціску міжнароднай супольнасці летась Сенегал нарэшце пачаў судовы працэс.
Суд Чада раней завочна вынес экс-лідару смяротны прысуд за пагрозу канстытуцыйнаму ладу краіны.
-
«Чаша перапоўнена». Кандыдат у канцлеры Германіі прапанаваў жорсткі план па барацьбе з нелегальнай міграцыяй
-
Справу расійскага палітолага Суздальцава аб паклёпе на Лукашэнку вярнулі на даследаванне ў пракуратуру
-
На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova
Каментары