Грамадства33

Сацыял-дэмакраты прапануюць перайменаваць Ленінскі раён Брэста

Сацыял-дэмакраты прапануюць перайменаваць Ленінскі раён Брэста. Адпаведны зварот быў накіраваны ў Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў.

У ім адзначаецца, што Ленінскі раён горада Брэста быў утвораны 7 красавіка 1978 года ўказам прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Назва раёна ў той час адпавядала канстытуцыйнаму ладу і ідэалогіі існуючай дзяржавы — СССР. У 1991 годзе гэтая дзяржава спыніла сваё існаванне, а Рэспубліка Беларусь не з'яўляецца правапераемніцай Савецкага Саюзу.

Пра дадзеную ініцыятыву Еўрарадыё распавёў Андрэй Ваўчок, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) горада Брэста:

«Ленінскі раён названы ў гонар Леніна, які ўвогуле не мае аніякага дачынення да горада Брэста. Ёсць шмат іншых людзей, якія зрабілі значна больш для гісторыі горада, чым Ленін. Сваіх варыянтаў [новай назвы] мы пакуль не маем, але думаю, што яны хутка з’явяцца. Думаю, што нас падтрымаюць людзі і пазней мы будзем па гэтым пытанні праводзіць круглыя сталы».

Андрэй Ваўчок лічыць, што назва Ленінскага раёна супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У 4-м артыкуле адзначаецца: «дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і меркаванняў. Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлiвацца ў якасцi абавязковай для грамадзян». Уладзімір Ленін, у гонар каго названы цэлы раён горада, з'яўляецца носьбітам адной ідэалогіі, адной партыі, падкрэслівае палітык.

Каментары3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

У Грамадзянскі кодэкс унеслі забарону на валютную арэнду2

Супрацоўнікі ДАІ ў Віцебску затрымалі п'яную маці, якая везла сына ў дзіцячы садок

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →