Здарэнні22

Грошы выводзілі праз Беліз і Ліхтэнштэйн: СК расследуе крымінальную справу ў дачыненні «Дэльта-банка»

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб закрытага акцыянернага таварыства «Дэльта-Банк». Падазраванымі па справе прызнаны: былы старшыня праўлення [старшынёй назіральнай рады быў украінскі мільянер Мікалай Лагун], яго намеснік і два члены рады дырэктараў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Крымінальная справа аб наўмысным банкруцтве і ўтойванні эканамічнай неплацежаздольнасці банка заведзена Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь у маі 2015 года.

Падчас папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што банкруцтва ЗАТ «Дэльта Банк» з'явілася следствам незаконнага вываду грашовых сродкаў і капіталу банка шляхам заключэння шэрагу незаконных і нявыгадных дагавораў крэдытавання з падкантрольнай аднаму з членаў рады дырэктараў кампаніяй, зарэгістраванай у афшорнай зоне — дзяржаве Беліз.

Згаданыя топ-менеджары на працягу некалькіх гадоў (2012-2014 гады), выкарыстоўваючы фінансавыя механізмы фідуцыярнага крэдытавання праз банкаўскія ўстановы Каралеўства Ліхтэнштэйн і Аўстрыйскай Рэспублікі, а таксама рахункі для аперацый з каштоўнымі паперамі ў Латвійскім банку, арганізавалі заключэнне здзелак па выдачы крэдытаў кампаніі на суму больш за 12 мільёнаў даляраў ЗША.

Акрамя таго, следствам устаноўлены факт набыцця каштоўных папер на суму звыш 16 мільёнаў даляраў ЗША на нявыгадных для банка умовах.

З мэтай утойвання механізму вываду грошай і прычынення шкоды, падазраванымі гэтыя звесткі наўмысна не адбіваліся ў фінансавай справаздачнасці банкаўскай установы. Гэта пацягнула недакладнае фарміраванне паказчыкаў дастатковасці нарматыўнага і асноўнага капіталу, прадстаўленай ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. У выніку адбылося несвоечасовае выяўленне неплацежаздольнасці і матэрыяльнай шкоды, прычыненай крэдыторам і самому ЗАТ «Дэльта-Банк».

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), арт. 239 (утойванне эканамічнай неплацежаздольнасці), ч.2 ст.240 (наўмысная эканамічная безгрунтоўнасць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Расследаванне працягваецца.

Каментары2

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі1

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму20

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе4

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія6

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА22

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі1

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі

Галоўнае
Усе навіны →