Музыка

Частка выручкі за канцэрт Rise Against у Мінску пойдзе на будаўніцтва дзіцячага хоспіса

З 23 чэрвеня з кожнага прададзенага білета на канцэрт амерыканскага панк-гурту Rise Against 50 тысяч рублёў будзе пералічвацца на будаўніцтва ў Мінскім раёне новага дзіцячага хоспіса. 

Канцэрт Rise Against пройдзе 1 ліпеня ў клубе Re:public. Як адзначаюць арганізатары канцэрта, чыкагскія музыканты сталі вядомыя ў свеце дзякуючы сваім сацыяльным маніфестам і ўвазе да праблем няроўнасці ў грамадстве, беднасці, экалагічнага становішча на планеце. «Менавіта таму, даведаўшыся пра тое, што на будаўніцтва новага будынка для невылечна хворых дзяцей у Беларусі грошы збіраюць усей грамадою, Rise Against не маглі застацца ўбаку», — гаворыцца ў паведамленні. 

«Я шчыра лічу, што такія ўчынкі трэба рабіць ананімна і без прыцягнення ўвагі прэсы. Спачатку мы не хацелі афішаваць гэты акт добрай волі. Даўно працуем з хоспісам і дапамагаем чым можам. Калі даведаліся, колькі сродкаў яшчэ неабходна хоспісу для завяршэння будаўнічых работ, патэлефанавалі хлопцам з Rise Against узгадніць гэту акцыю. Яны з радасцю пагадзіліся і папрасілі нас расказаць пра гэта, — растлумачыў кіраўнік канцэртнага агенцтва «Атам інтэртэймент» Андрэй Аляксееў. 

Як раней паведамляў, будаўніцтва новага дзіцячага хоспісу ў пасёлку Вопытны Мінскага раёна пачалося ў 2014 годзе. У ім плануецца стварыць стацыянар на 10 месцаў — пяць ложкаў для пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі і пяць — для дзяцей, бацькі якіх скарысталіся паслугай сацыяльнай перадышкі, а таксама дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр, вучэбны цэнтр для медыцынскіх работнікаў, гасцініцу для бацькоў і капліцу. 

Агульны кошт праекта — 2,6 млн. долараў. Да канца мінулага года было сабрана прыкладна палова неабходных сродкаў. 

Будаўніцтва праходзіць у два этапы. На першым этапе, кошт якога 1,5 млн. долараў, плануецца пабудаваць сам будынак і стварыць рэабілітацыйны цэнтр і стацыянар, на другім — адміністрацыйны блок і вучэбны цэнтр.

Каментары

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне2

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы4

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе3

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне2

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Галоўнае
Усе навіны →