Парашэнка ў размове з Меркель заклікаў Раду Бяспекі ААН да жорсткай рэакцыі на дзеянні баевікоў
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заклікаў Еўрапейскі Саюз і ўсю міжнародную супольнасць да жорсткай рэакцыі на вераломныя дзеянні баевікоў і Расіі.
Як паведаміла прэс-служба кіраўніка Украіны, пра гэта ён заявіў у тэлефоннай размове з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель у аўторак вечарам.
«Гэта цынічная атака на Мінскія дамоўленасці», — заявіў Парашэнка.
«Сёння свет павінен спыніць агрэсара. Звяртаюся да пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН не дапусціць далейшага парушэння галоўных прынцыпаў і нормаў ААН і разгортвання поўнамаштабных ваенных дзеянняў у самым цэнтры Еўропы», — заявіў кіраўнік Украіны.
Каментары