Здарэнні55

У Жлобіне спартсмены займаліся вымаганнем і рабаваннем 

Распачата больш як 50 крымінальных спраў.

Двое жыхароў Жлобіна затрыманыя за махлярства, рабаванне, наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і крадзеж асабістых дакументаў.

Як паведамляе супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Ігар Грышкевіч, у вобласці за 2014 год зафіксавана ў 2,5 разу больш вымаганняў, чым у 2013-м. На гэтым фоне Жлобін наогул паказвае вялікі прырост па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэкса: з двух да сарака фактаў вымагання, павелічэнне — у дваццаць разоў.

У красавіку 2014 года ў Жлобіне былі затрыманыя двое мясцовых жыхароў, якія ўчынілі за апошнія пяць гадоў сорак фактаў вымагання. Апрача таго, ім інкрымінуецца яшчэ шэраг злачынстваў. Затрыманыя — вядомыя ў горадзе людзі, спартсмены-вольнікі, сем'яніны, якія маюць на выхаванні па двое дзяцей, не маюць ніякага крымінальнага мінулага. «Але высветлілася, што пад «авечай» скурай хаваліся людзі жорсткія, безапеляцыйныя, якія адчувалі сваю перавагу над больш слабымі», — удакладняе Ігар Грышкевіч.

Паводле яго інфармацыі, у пачатку сакавіка 2014 года ў бальніцу звярнуўся кіроўца аднаго з прадпрыемстваў з траўмамі. Урач-траўматолаг агледзеў пацыента і дыягнаставаў не толькі драпіны і кровападцёкі, але і разрыў левага лёгкага. 26-гадовы хлопец пацвердзіў толькі факт канфлікту са знаёмым, а вось назваць яго катэгарычна адмовіўся. Не менш спалоханай выглядала і жонка пацярпелага, якая дала аналагічныя паказанні. Падчас праверкі міліцыяй была прызначана судова-медыцынская экспертыза. 7 красавіка пракурорам Жлобінскага раёна была распачата крымінальная справа па прыкметах складу наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. І толькі пасля гэтага хлопца ўдалося разгаварыць: збілі яго трэнер мясцовай ДЮСШ і рабочы аднаго з прадпрыемстваў.

Падчас вобыску па месцы жыхарства 32-гадовага слесара знайшлі пашпарт на імя іншага мужчыны. Там жа былі знойдзены ксеракопіі крэдытных дагавораў на набыццё па рэквізітах знойдзенага пашпарта бытавой тэхнікі з растэрміноўкай плацяжу. Уладальнік пашпарта, 33-гадовы рабочы, расказаў, што ўжо з 2009 года амаль штомесяц трэнер і слесар пад пагрозай насілля да яго і яго таварыша патрабавалі набываць у магазінах тавары з наступнай перадачай вымагальнікам. Мужчына пайшоў на ўступкі спартсмену. Хутка аналагічныя патрабаванні афармлення тавару на сябе з наступнай перадачай былі прад'яўленыя і сябру мужчыны. Потым з такімі «просьбамі» да таварышаў стаў звяртацца і трэнер ДЮСШ. Дайшло да таго, што пашпарт вымагальнікі ўжо захоўвалі ў сябе. 

Аператыўнікам удалося ўстанавіць, што такім чынам злачынцы станавіліся гаспадарамі ноўтбукаў, аўтамабільных запчастак, крэслаў, тэлевізараў, ставіліся ўваходныя дзверы, рабіўся рамонт у кватэрах. Жонкам дарыліся залатыя ўпрыгажэнні, таксама аформленыя на двух запалоханых таварышаў. Паводле звестак праваахоўнікаў, такія аперацыі злачынцы пракручвалі не толькі ў Жлобіне, але і ў Гомелі, Бабруйску, Рэчыцы.

«Іх баяліся. А кіроўца, якога збілі, вырашыў змяніць месца працы і адмаўляўся выконваць іх даручэнні. Дарэчы, ён быў так напалоханы, што пасля здарэння кінуў працу, пакінуў Жлобін і змяніў з сям'ёй месца жыхарства», — падсумаваў Ігар Грышкевіч.

Распачата больш як 50 крымінальных спраў у дачыненні да двух затрыманых.

Каментары5

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму20

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →