Вядомая ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая добраахвотнікам паехала змагацца з тэрарыстамі ў зоне АТА, знаходзіцца ў следчым ізалятары ў расійскім Варонежы.
Лётчыца Саўчанка, якая стала вядомая пасля апублікавання відэа яе допыту тэрарыстамі, знікла каля тыдня назад — пра яе месцазнаходжанне не было ніякай інфармацыі. Журналістам удалося высветліць, што зараз жанчына знаходзіцца ў следчым ізалятары расійскага Варонежа.
Яе падазраюць у забойстве расійскіх журналістаў.
Заўтра там адбудзецца першае судовае пасяджэнне, распавяла сястра Надзеі.
Каментары