Эканоміка

Беларусам давядзецца пачакаць з пераходам PayPal на нацвалюту

Беларусам давядзецца пачакаць з пераходам сістэмы электронных плацяжоў PayPal на нацыянальную валюту, паведамілі ў кампаніі.

Пакуль сістэма PayPal не працуе з беларускімі рублямі і даступная толькі для фізічных асоб. У кампаніі пакуль не гатовыя сказаць, калі сэрвіс пяройдзе на працу з нацыянальнай валютай Беларусі, а таксама калі скарыстацца яго паслугамі змогуць юрыдычныя асобы. «Мы здзейснілі наш першы крок на беларускім рынку. І аб'явім аб даступнасці новых паслуг, як толькі будзем да гэтага гатовыя», — адзначылі ў кампаніі.

Каментуючы, чаму беларускім карыстальнікам PayPal пакуль даводзіцца працаваць у англамоўным інтэрфэйсе, у кампаніі растлумачылі, што ў цяперашні час жыхары краін постсавецкай прасторы, у якіх адкрыта толькі магчымасць адпраўкі плацяжоў, падлучаныя да англамоўнага інтэрфейсу.

«Мы хочам, каб наш сэрвіс быў максімальна простым і зручным, і разумеем, што для многіх жыхароў Беларусі больш камфортна было б працаваць у рускамоўным інтэрфейсе. Аб любых важных зменах у нашых паслугах, у тым ліку аб пераходзе на рускамоўную версію сайта, мы будзем паведамляць па меры гатоўнасці», — дадалі суразмоўцы.

Жыхары Беларусі атрымалі магчымасць адкрываць рахункі ў PayPal і здзяйсняць плацяжы на мільёнах сайтаў па ўсім свеце ў чэрвені 2014 года.

На дадзены момант аплатная сістэма PayPal даступная ў 203 краінах. Яе карыстальнікамі з'яўляюцца больш за 148 млн чалавек, штодня ў ёй апрацоўваюцца больш за 9 млн плацяжоў. PayPal працуе з 26 нацыянальнымі валютамі.

Каментары

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс13

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі1

Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка15

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула11

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс13

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Галоўнае
Усе навіны →