Праваслаўныя вернікі Якуцка звярнуліся з адкрытым лістом да гендырэктара завода, на тэрыторыі якога на мінулым тыдні быў устаноўлены помнік Сталіну, патрабуючы неадкладна яго дэмантаваць.
Бронзавы бюст Сталіну на пляцоўцы ААТ «Алмазы Анабара» прэзентавалі 8 мая — да Дня Перамогі.
«Калі мы адмовімся ад Сталіна, то адмовімся ад прызнання велічы Расіі», — сказаў, адкрываючы помнік, дырэктар завода, член партыі «Адзіная Расія», Мацвей Яўсееў. На яго думку, дзеянні гістарычных асоб трэба судзіць па выніках, а не па эмоцыях.
Аўтары адкрытага ліста, якія выступаюць супраць помніка, прыводзяць красамоўныя «вынікі» дзейнасці Сталіна.Яны цытуюць дакументы
«Але калі Вы не верыце паперам і чарнілам, пагутарыце са сваякамі рэпрэсаваных, едзьце на Калыму.
Вось дзе трэба было ставіць помнік Сталіну. Можа, перанясем яго туды?» — прапануюць актывісты.
Яны патрабуюць ад Мацвея Яўсеева публічных выбачэнняў.
Пад дакументам паставілі подпісы два святары і група свецкіх асобаў, сярод якіх ёсць пісьменнікі, журналісты, юрысты, прадпрымальнікі.
-
«Чаша перапоўнена». Кандыдат у канцлеры Германіі прапанаваў жорсткі план па барацьбе з нелегальнай міграцыяй
-
Справу расійскага палітолага Суздальцава аб паклёпе на Лукашэнку вярнулі на даследаванне ў пракуратуру
-
На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova
Каментары