На тэрыторыі, якую саступіў скандынаўскай краіне былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, знайшлі 1,9 млрд барэляў вуглевадародаў.
Пагадненне 2010 года паміж Расіяй і Нарвегіяй, якое завершыла шматгадовыя перамовы пра межы ў Баранцавым моры, можа апынуцца для Масквы вельмі няўдалым.
Для паўночных суседзяў гэтая дамоўленасць ужо стала найвялікшай радасцю — на тэрыторыі, якая адышла нарвежцам, знойдзеныя вялікія запасы вуглевадародаў. Расійскія чыноўнікі абураюцца: нарвежцы і так губяць паўночныя «рыбныя радзільні», а цяпер ставяць пад удар айчынны промысел траскі.
«Калі меркаваць па сённяшніх цэнах на нафту, пад тоўшчай вады схаваныя каштоўнасці амаль на 30 млрд еўра»,— ці то захапляюцца, ці то абураюцца «Новые Известия» ў матэрыяле пад назвай «Царскі падарунак».
Інакш прэзент і не назавеш. Паводле дакладу нарвежскага нафтавага дырэктарата (NPD), у нетрах пад часткай Баранцава мора, якая ў верасні 2010 года адышла Нарвегіі, хаваюцца каля 300 млн кубаметраў вуглевадародаў — у нафтавым эквіваленце гэта амаль 1,9 млрд барэляў. Прычым па прагнозах, меркаваны аб’ём карысных выкапняў на справе можа апынуцца роўным 565 млн кубаметраў. З іх на долю нафты прыпадаюць 15%.
«Гэта выдатная навіна… Прадстаўленыя вынікі геолагаразведкі даказваюць, што паўднёвы ўсход Баранцава мора — самы цікавы з новых раёнаў нарвежскага кантынентальнага шэльфа», —цытуе Barents Observer міністра нафты і энергетыкі Нарвегіі Улу Буртэн Муэ. Хуткай выгады чакаць, вядома, не прыходзіцца. «Ад сённяшняга даклада да разведачных работ пройдзе некаторы час, — растлумачыў міністр. — Але калі разведка пачнецца, гэта абавязкова акажа ўплыў на эканоміку паўночных муніцыпалітэтаў».
Навіна пра «залаты кавалак», атрыманы Осла ад Масквы, выклікала ў Нарвегіі сапраўдную эйфарыю, адзначаюць «Новые Известия».Запасы нафты ў нарвежскай частцы Паўночнага мора, здабыча якой вялася з
Расея можа далучыцца
Перамовы аб неабходнасці размежавання спрэчнай тэрыторыі ў Баранцавым моры плошчай каля 175 тысяч квадратных кіламетраў вяліся паміж СССР і Нарвегіяй з
«Гэта падзея павінна паўплываць на агульную сітуацыю ў рэгіёне, на ўмацаванне міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, на паглыбленне ўзаемадзеяння арктычных дзяржаў», — заявіў тагачасны прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў пасля падпісання адпаведных дамоў з нарвежскім прэм’ерам Енсам Сталтэнбергам.У выніку бакі пагадзіліся падзяліць спрэчную тэрыторыю ў Баранцавым моры і Паўночным Ледавітым акіяне на дзве роўныя па значэнні часткі.
Зрэшты, параўноўваць «падарунак» нарвежцам са шчодрым прэзентам амерыканцам — Аляскай — не варта.У падпісаных у 2010 годзе пагадненнях асобна агаворваецца момант, які тычыцца здабычы вуглевадародаў. Так, калі радовішча перасякае дзяржаўную мяжу і размяшчаецца на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў, яно можа распрацоўвацца толькі сумесна, гаворыцца ў дакументах.
Ці «перацякае» нарвежская нафта пад Баранцавым морам у Расію, пакуль не ясна. Ва ўсялякім выпадку, у РФ навіны аб выяўленні паўночнікамі 300 млн кубаметраў чорнага золата і блакітнага паліва ажыятажу, як у Нарвегіі, не выклікалі і не ясна, ці ёсць у расійскіх здабываючых кампаній
Траска ў небяспецы
Пакуль што з расійскага боку публічна адрэагавалі толькі эколагі, рыбакі ды мясцовыя чыноўнікі, якія яшчэ ў сярэдзіне зімы звярнулі ўвагу на актыўнасць нарвежцаў у Баранцавым моры.Так, расійскае аддзяленне WWF накіравала ліст у МЗС, выказаўшы заклапочанасць заяўленымі Нарвегіяй праектамі па нафтаздабычы ў
«Нарвегія ўзяла курс на здабычу вуглевадародаў, у тым ліку і ў Баранцавым моры — на месцы былой „шэрай зоны“. Але наша агульнае мора мае унікальныя запасы траскі, якія проста неабходна захаваць,— цытуе РІА „Новости“ заяву камітэта па прыродакарыстанню і рыбнай гаспадарцы думы Мурманскай вобласці. — Лафатэны ў Нарвежскім моры (у рэгіёне таксама вядзецца нафтаздабыча) — гэта наогул радзільня для рыбы, якая затым плыве ў нашыя воды».
Каментары