У гадавіну вынясення смяротнага прысуду Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву з адкрытым зваротам выступілі Ірына Багданава, Лера Красоўская і Любоў Кавалёва.
Яны заклікалі сусветную грамадскасць аб’яднацца і патрабаваць вярнуць цела Уладзіслава Кавалёва яго сям’і.Відэазварот ад імя трох жанчын выпушчаны ў рамках кампаніі Любові Кавалёвай «Вярніце цела».
У сваім відэазвароце Любоў Кавалёва просіць дапамагчы ёй вярнуць цела сына.
Лера Красоўская дзеліцца сваёй гісторыяй, выказваючы надзею даведацца
Роўна год таму, 30 лістапада 2011 года, Вярхоўны суд вынес вырак па справе віцяблянаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх прызналі вінаватымі ў выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая». Віцяблянам прысудзілі смяротнага пакарання.
У. Кавалёў і Д. Канавалаў былі расстраляныя ў сярэдзіне сакавіка 2012 г.
Каментары