Всеволод Стебурако опубликовал в фейсбуке новое стихотворение.
У маёй ДНК — ген зямлі —
жвір драбнюткі з палеткаў радзімы,
бы ў Місімы гарачы пясок Івадзімы,
як бялюткі вапняк каталонскі ў Далі.
І не выдзьмуць яго, не змыць
ні вятрам, ні халодным залевам.
Іх вялікасцям каралевам
у каштоўны дарунак не збыць.
І хаця ён за пер'е лягчэй
ды трымае мацней катвігі
човен мой, што ідзе то на родныя крыгі,
то на зоры чужыны, што свецяць ярчэй.
Ген зямлі лучыць з ёю ў адно —
лес і лёс — гэта ўжо незваротна
прыжыццёва і пасмяротна
неба гэта і гэтае дно.
Комментарии