Общество22

В Варшаве организуют белорусскую школу: приглашают детей и преподавателей

Инициатива «Беларуская школа ў Варшаве», в которую входят представители ликвидированного в Беларуси «Таварыства беларускай школы», набирает детей и преподавателей в 5-11 классы. Планируется онлайн-обучение и некоторые мероприятия офлайн.

Алесь Лозка

Беларуская школа ў Варшаве прапануе дадатковыя заняткі-кансультацыі (3 дні па 2 урокі) да польскай школьнай праграмы: беларуская і руская мова і літаратура, гісторыя і культура Беларусі. Мэта — каб дзіця, што навучаецца за мяжой, не адставала ад праграмы беларускай школы і магло, экстэрнам здаўшы іспыты, атрымаць беларускі атэстат. Школа будзе таксама выдаваць уласныя пасведчанні, ведамасці з адзнакамі. Плануецца, што ў класах будзе па 10—15 чалавек, піша budzma.org

Аўтар праекта, старшыня ліквідаванай у 2021 годзе грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай школы» Алесь Лозка паведаміў: «Будуць выкладаць добрыя настаўнікі. З часткай ужо ёсць дамоўленасці, а частку яшчэ шукаем. Плануем запрасіць навукоўцаў, якія ўжо маюць вопыт працы з дзецьмі ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Асабліва трэба філолагі, спецыялісты па беларускай і рускай мовах. Таксама гісторыкі, выкладчыкі сусветнай мастацкай культуры. Географы ўжо ёсць у камандзе. Разлічваем у першую чаргу на настаўнікаў, якія з’ехалі з Беларусі, але хочуць застацца ў прафесіі. У асноўным навучанне будзе праходзіць анлайн. Але як жа без афлайн-сустрэч? Некалькі разоў на год трэба пабачыцца…»

Алесь Юр’евіч паінфармаваў таксама, што ў Школу запісваюцца і дзеці, якія вучацца ў Беларусі, але хочуць паглыбіць свае веды.

Праект ужо падтрымалі Беларускі моладзевы хаб у Варшаве, Клуб каталіцкай інтэлігенцыі і Музей Вольнай Беларусі. Некаторыя мерапрыемствы Школы, кшталту ўрачыстага адкрыцця навучальнага года, магчыма, будуць адбывацца ў іх памяшканнях.

Бацькоў патэнцыйнага вучня просяць запоўніць анкету, вывучаючы такім чынам попыт на адукацыйныя паслугі. Патэнцыйным педагогам таксама прапануюць запоўніць анкету. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз е-мэйл [email protected].

Комментарии2

  • Ivan
    28.07.2022
    Для чаго асобна неабходная руская літараура? Чаму не польская, напрыклад?
    Не трэба прывозіць свае каланіяльныя комплексы з сабой.
  • імхо міма ішоў
    28.07.2022
    Ivan, бо не хочуць адставаць ад школьнай праграмы лукашыцкай “белоруссіі”, пагэтаму і цягнуць каланіяльныя комплексы. Пагэтаму, некаторыя з’ехаўшыя нават дагэтуль ухваляюць злачынныя дзеянні пуціна. Бо, з саўка можна з’ехаць, а ўнутраны савок з сябе ім цяжка выціснуць!

Всю Беларусь начали разрисовывать примитивными муралами от БРСМ 7

Всю Беларусь начали разрисовывать примитивными муралами от БРСМ 

Все новости →
Все новости

«Под роспись доводят, что это обязательно». Государственных флагов на белорусских многоэтажках станет больше14

Лояльных белорусов не осталось? В новом сезоне «Фактор.by» в жюри одни россияне6

Овсяный кисель и вариации на тему

Умер Геннадий Цыхун

«Как ягненок выполнял их «инструкции». Телефонные мошенники обманули Маляваныча8

Украина опубликовала ВИДЕО с десятками солдат КНДР, получающих российскую форму7

«Консенсуса сейчас нет». Байден высказался о дальнобойных ударах по России3

Силовики задержали призывника за чрезмерно сильное желание служить во внутренних войсках5

«Запчасти для людей» — ученые выращивают кровеносные сосуды в лаборатории

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Всю Беларусь начали разрисовывать примитивными муралами от БРСМ 7

Всю Беларусь начали разрисовывать примитивными муралами от БРСМ 

Главное
Все новости →