Комментарии к статье

«Как ягненок выполнял их «инструкции». Телефонные мошенники обманули Маляваныча

  • Гарамбуш
    18.10.2024
    Ну маляван-маляваныч, ну як так?
  • ан ти мах ляр (ва)
    18.10.2024
    махляры сапраўды, як варажбіткі, могуць завалодаць увагай уразлівых асоб
    умеюць апрацоўваць

    магу парачку (іх было куды больш) і сваіх жыццёвых гісторый расказаць.. свякроў перасылае неяк мне па Вайберы папярэджанне аб махлярах.. я адказала нешта кшталту - мне-то навошта? я ж быццам не падуладная.
    праз пару дзён дазнаемся, што развялі на грошы свякроў (ці чытала яна сама тое папярэджанне?).. пералічыла махлярам ледзь не палову рахунка.. пералічыла б пэўна і больш, калі б свёкр не спыніў. у нейкі момант ён адцягнуўся ад тэліка ) і падумаў, што жонка надта доўга (доўга яе апрацоўвалі) з некім размаўляе.. і гэта. Ахтунг! свякроў досыць разумная, разважная і ўсё такое, але.. ну вось умеюць развесці махляры…

    асабліва махляры актывізуюцца ў ліхія часы. такія, як зараз. відавочныя рэчы кажу)
    шчэ гады 2 таму надакучвалі і мне. больш пасля таго (цьху-цьху) ніхто не тэлефануе )
    неяк на працы чарговы раз тэлефануюць.. нешта коратка адказала, паклала слухаўку і вылаялася:«ідзіце ў )-!-( () |¯| Ɣ , машэннікі»
    калега, што сядзела бліжэй да мяне, пачуўшы, сказала: «*****, ты што? мы зараз цябе паслухаем і будзем рабіць, як ты)» (машэннікі тады ўсіх дасталі. не толькі мяне) кажу: «ты што – так дрэнна думаеш пра мяне? я спачатку паклала слухаўку, а потым ужо паслала іх» пасмяяліся)
  • Вадзім
    19.10.2024
    Любы чалавек у стрэсе можа нарабіць глупстваў, бо гэта і ёсьць механізм стрэсу - адключыць марудныя мазгі і дзейнічаць на рэфлексах. У пэўных сітуацыях карысная штука, але як бачна, гэтым могуць карыстацца. Пытанне толькі ў тым, наколькі лёгка канкрэтнага чалавека ў канкрэтны момант жыцця ўвесьці ў стрэс. Махляры як рыбакі - іх не цікавіць канкрэтны чалавек, галоўнае агульны ўлоў.

    ПС. Люблю іх дапякаць. Звычайна яны абкладаюць мяне матамі і кідаюць слухаўку. Але ж усё адно страшна што аднойчы яны мяне падловяць на стрэсе.
  • Мыш
    19.10.2024
    З кожным можа здарыцца, на жаль. Няўдалы момант, рэзананс "легенды" з уласнымі страхамі, хвілінная няўважлівасць - і вы без капейкі. Спадзяюся, што абышлося без цяжкіх наступстваў, хацелася б перадаць шаноўныму і любімаму Маляванычу, каб не хваляваўся, бо здароўе даражэй за грошы
  • невераятныя як дзеці
    19.10.2024
    такія ж дурныя
  • Вангую
    19.10.2024
    Зараз будзе збор сродкаў на дзеда.
  • Тэкля
    19.10.2024
    Мне дакладна гэта не пагражае, бо грошай у мяне няма. Ды мне і не тэлефануюць. Здзіўляе, што тэлефануюць тым, хто мае грошы. Гэта наводзіць на пэўныя разважанні....
  • элементарна уотсон
    19.10.2024
    Тэкля, зліваюць базы
    тыя , каму не даплочваюць