Романа Абрамовича и членов украинской переговорной группы пытались отравить?
Американская газета The Wall Street Journal пишет, что российского предпринимателя Романа Абрамовича пытались отравить во время визита в Киев, который он совершил в марте в рамках «неофициального переговорного процесса» между Россией и Украиной.
Раней гэта самае выданне пісала пра тое, што Абрамовіч сапраўды ўдзельнічае ў такіх перамовах, а Уладзімір Зяленскі з гэтай прычыны нават прасіў ЗША не ўводзіць санкцыі ў дачыненні да бізнэсоўца.
Ва ўчарашнім інтэрв'ю расійскім журналістам Зяленскі не пацвердзіў і не абверг гэтыя звесткі. А сёння брытанскі таблоід Daily Mail напісаў, што, выступаючы ў якасці пасярэдніка паміж Зяленскім і Пуціным, Абрамовіч «лётаў паміж Стамбулам, Масквой і Кіевам» і сустракаўся з чальцом украінскай перамоўнай групы Рустэмам Умеравым і прэс-сакратаром прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана Ібрагімам Калынам. Падчас гэтай сустрэчы Калын выступіў з ідэяй, што Крым і Данбас павінны знаходзіцца ў доўгатэрміновай арэндзе ў Расіі.
Пасля гэтага, як паведамляе Daily Mail, Абрамовіч і Умераў транзітам праз Польшчу прыехалі ў Кіеў, дзе сустрэліся з Зяленскім. Затым Абрамовіч зноў адправіўся ў Турцыю, а потым у Маскву, дзе нібыта перадаў Уладзіміру Пуціну напісаныя Зяленскім ад рукі прапановы па ўрэгуляванні канфлікту.
Паводле новых звестак The Wall Street Journal, пасля сустрэчы з Зяленскім у Кіеве ў Абрамовіча з'явіліся такія сімптомы, як пачырваненне і рэзь у вачах, лушчэнне скуры на твары і руках. Выданне паведамляе, што ў асяроддзі бізнэсоўца схільныя падазраваць у арганізацыі атручвання «ястрабаў» у Крамлі, якія хочуць сарваць мірнае ўрэгуляванне паміж Расеяй і Украінай.
Інфармацыю аб сімптомах атручвання ў Абрамовіча і Умерава пасля сустрэчы з Зяленскім пацвярджае таксама даследчая група Bellingcat, якую «папрасілі дапамагчы прыцягнуць экспертаў хімічнай зброі для экспертызы абставін таго, што здарылася».
Па дадзеных Bellingcat, сімптомы атручвання з'явіліся ў Абрамовіча ўвечары, калі ён вярнуўся з перамоваў у сваю кіеўскую кватэру. Ва Уладзіміра Зяленскага пры гэтым падобных сімптомаў зафіксавана не было.
«Па словах двух апытаных экспертаў па хімічнай зброі і лекара, сімптомы больш за ўсё адпавядаюць варыянтам парфірынаў, арганафасфатаў або біцыклічных рэчываў. Канчатковую выснову зрабіць немагчыма з прычыны адсутнасці спецыялізаванага лабараторнага абсталявання побач з пацярпелымі», — піша Bellingcat у твіце ніжэй.
Да ліку арганафасфатаў ставіўся яд, якім быў атручаны Аляксей Навальны, вынікала з публікацый па выніках яго лячэння ў Берлінскай клініцы ў 2020 годзе.
Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, калі яго пра гэта запыталіся, афіцыйна чуткі не пацвердзіў:
«Усе сябры перамоўнай групы працуюць сёння ў звычайным рэжыме. У інфармацыйным полі цяпер шмат інфармацыйных спекуляцый, розных канспіралагічных версій і элементаў той ці іншай інфармацыйнай гульні. Таму яшчэ раз паўтару — члены перагаворных груп працуюць сёння ў штатных рэжымах», — паведаміў Падаляк.
У той жа час прадстаўнік Рамана Абрамовіча пацвердзіў BBC, што ў пачатку сакавіка ў алігарха праявіліся сімптомы атручвання падчас мірных перамоваў у Кіеве. Але зараз Абрамовіч ужо пачуваецца нармальна і працягвае ўдзельнічаць у перамовах.
Комментарии