Архивный материал журнала «Наша гісторыя».
Чаму бедны?
А чаму сэксуальны?
Хоць Берлін не мае музеяў маштабу Луўра, ён усё адно трэці па папулярнасці сярод турыстаў, пасля Лондана і Парыжа, горад у Еўропе. Берлін вельмі розны: тут і спадчына Прускага каралеўства ды Германскай імперыі, і сляды камуністычнага эксперыменту, і ашаламляльная сучасная архітэктура, і агромністыя зоны творчасці моладзі, неверагодны стрыт-арт.
Чаму Берлін такі папулярны ў турыстаў?
Гісторыя стварыла тут мікс архітэктуры і культуры: палацы ў стылі ампір спалучаюцца з панэльнымі шматпавярховікамі. Амаль кожны раён некалі быў асобным горадам, і дагэтуль захаваліся іх гістарычныя цэнтры ды свае непаўторныя рысы.
Эфектыўны клубок
У схему грамадскага транспарту Берліна сплеценыя 16 ліній гарадской электрычкі (S-Bahn), 9 ліній падземкі (U-Bahn), трамвай, аўтобус, а таксама рэгіянальная чыгунка, паромы, тралейбусы і нават канатная дарога.
Увесь гэты рознакаляровы клубок пабудаваны так, каб з любога пункта горада можна было дабрацца ў цэнтр за гадзіну, а 80% жыхароў Берліна ў радыусе 400 метраў (500 метраў уначы) быў даступны грамадскі транспарт.
Доступ на станцыі і ў цягнікі электрычкі ды метро абсалютна вольны. На станцыях стаяць аўтаматы па продажы квіткоў (можна набыць і анлайн) і валідатары. Ёсць розныя варыянты праязных: на кароткую паездку, на 2 гадзіны, на цэлы дзень, на некалькі паездак і для кампаніі, а таксама доўгатэрміновыя праязныя. Іх цана залежыць ад набору патрэбных зон.
Шмат берлінцаў прынцыпова не купляюць квіткі. Існуе міф, што траціну арыштантаў у мясцовых турмах складаюць безбілетнікі. Невядома, ці праўда гэта, але лепш за праезд плаціць, бо штраф складае 60 еўра, а кантралёраў немагчыма адразу вылучыць сярод пасажыраў.
На што паглядзець?
Аляксандэрплац (ням. Alexanderplatz) — цэнтральная плошча Усходняга Берліна з 368-метровай тэлевежай, пабудаванай у 1969 годзе. Яна была палітычнай іконай ГДР, а пасля стала сімвалам аб’яднанага Берліна.
Берлінскі сабор (ням. Berliner Dom) — найвялікшая пратэстанцкая царква Германіі і адна з візітовак горада. У свой час сабор з’яўляўся пахавальняй каралеўскай дынастыі Гагенцолернаў і прыдворнай царквой кайзераў.
У Старым музеі побач з саборам размешчана калекцыя прадметаў мастацтва антычнасці. У Новым музеі можна паглядзець на Егіпецкую калекцыю і прадметы дагістарычнага перыяду са знаёмым з падручнікаў бюстам Неферціці.
Музей Бодэ славіцца калекцыяй візантыйскага мастацтва, а таксама сярэднявечнымі статуямі і манетамі.
Брандэнбургскія вароты — галоўны сімвал сталіцы Германіі, пабудаваны з каменю-пясчаніку ў XVIII стагоддзі. На вяршыні класічнага збудавання знаходзіцца шасціметровая квадрыга, якую ў 1806 годзе Напалеон забраў у Парыж. Пасля бітвы пад Ватэрлоа багіня Вікторыя вярнулася дадому, а ў яе руках з’явіўся жалезны крыж.
Берлінская сцяна праходзіла проста за варотамі (яны знаходзіліся ва Усходнім Берліне), у тым месцы яна была ніжэйшай і таўсцейшай, каб танкі не маглі прарвацца.
Пасля развалу сцяны архітэктар Норман Фостэр рэканструяваў будынак XIX стагоддзя, зрабіўшы ў ім унікальны шкляны купал з люстранымі панэлямі, якія рэгулююць асвятленне залы пасяджэнняў. Абавязкова наведайце: асалода архітэктуры.
Бульвар Курфюрстэндам — яго правобразам былі парыжскія Елісейскія палі. Улюбёнае месца для шпацыраў мясцовых жыхароў і шопінгу ў брэндавых крамах. На бульвары знаходзіцца мемарыяльная царква кайзера Вільгельма, якую пасля бамбёжкі ў 1943 годзе вырашылі не аднаўляць. Недалёка месціцца шыкоўны заапарк.
Патсдамская плошча (ням. Potsdamer Platz) — пасля Другой сусветнай менавіта тут праходзіла мяжа трох акупацыйных сектараў. Узвядзенне сцяны пакінула ад некалі важнага транспартнага вузла пустэчу.
Сцяна паміж Усходам і Захадам
У 1949 годзе на тэрыторыі падзеленай краіны з’явіліся дзве германскія рэспублікі, зрабіўшы Заходні Берлін горадам-дзяржавай, цалкам акружаным сацыялістычнай ГДР. Нягледзячы на адасобленасць ад астатняй краіны, горад меў высокі ўзровень жыцця і шмат дэмакратычных свабод.
З 1949 па 1961 год праз Заходні Берлін на захад збеглі 2,5 мільёна жыхароў ГДР (кожны шосты!). Таму ноччу 13 жніўня 1961 года, на чарговым вітку эскалацыі халоднай вайны, пачалося ўзвядзенне Берлінскай сцяны. Бетонная агароджа з калючым дротам, землянымі равамі, супрацьтанкавай абаронай і 302 вартавымі вышкамі кальцом ахапіла Заходні Берлін на 28 гадоў.
Людзі капалі тунэлі, пераляталі сцяну на дэльтапланах і паветраных шарах, таранілі яе бульдозерам, каб вырвацца ў вольны свет. Усяго за 28 гадоў збегчы ўдалося 5 тысячам чалавек.
Яшчэ адзін музей Берлінскай сцяны знаходзіцца побач з вядомым чэкпойнтам «Чарлі» (англ. Checkpoint Charlie) на былой мяжы савецкага і амерыканскага сектараў. Там сабраныя рэчы, якія выкарыстоўваліся для ўцёкаў.
Цікава, што ГДР актыўна таргавалася з ФРГ адносна палітвязняў і іншых сваіх грамадзян, за дазвол на выезд якіх дабівалася розных саступак. Заходнія немцы нейкі час не скупіліся, плацілі, фактычна выкуплялі палітвязняў. Гэта дазволіла з’ехаць з адной Германіі ў іншую яшчэ некалькім тысячам немцаў.
А пасля ў ГДР пачаліся масавыя мірныя акцыі пратэсту, вынікам чаго стала адхіленне ад улады Эрыха Хонэкера, які кіраваў Усходняй Германіяй 18 гадоў. Новае кіраўніцтва спрабавала лібералізаваць перамяшчэнні грамадзян. Планавалася захаваць бюракратычную цяганіну, каб узяць працэс пад кантроль, і 9 лістапада па тэлебачанні было аб’яўлена, што ва ўсходніх немцаў цяпер ёсць магчымасць неадкладна выязджаць за мяжу. Мільёны чалавек пачалі сцякацца да межаў ГДР і сцяны ў Берліне. Пагранічнікі не сталі чыніць перашкод. Муры рухнулі.
3 кастрычніка 1990 года ГДР і ФРГ афіцыйна аб’ядналіся, а ад Берлінскай сцяны захаваліся толькі невялікія фрагменты на памяць нашчадкам.
Горад-касмапаліт
Мігранты з поўдня актыўна ехалі і ў Заходні Берлін. Тут яны сяліліся ў непрэстыжных раёнах каля Сцяны, дзе жытло каштавала найменш: Кройцберг, Нойкёльн, Вэдзінг і іншых.
Другая хваля іміграцыі ў Германію прыпала на канец 1980- х — пачатак 1990-х: разваліўся сацыялістычны блок, пачаліся войны на Балканах і Блізкім Усходзе, людзі спрабавалі шукаць лепшай долі на чужыне. Сёння ФРГ актыўна прымае бежанцаў з Сірыі, Ірака і Афрыкі.
Мігранты ці іх нашчадкі складаюць 24% насельніцтва Германіі, у асноўным яны канцэнтруюцца ў вялікіх гарадах. Але, насуперак стэрэатыпам, большасць з іх — белыя мігранты. 3,3% насельніцтва — немцы-рэпатрыянты з Расіі, Румыніі, Казахстана. 2,5%, або 2,1 млн, — палякі. Выхадцаў з Турцыі, Сірыі, Усходу і Афрыкі — усяго 6% ад насельніцтва, або чацвёртая частка ад агульнай колькасці мігрантаў.
Горад разнастайнасці
Ёсць гарады, дзе ўсё аднолькавае. А тут можна адшукаць веганскі кірмаш і блышыны рынак, наведаць футбольную гульню шостай лігі паміж камандай эмігрантаў і клубам, які быў заснаваны 130 гадоў таму, ці ў глыбіні квартала сярод панэлек знайсці старажытную царкву.
Блізкі свет
Аэрапорт-мем
Першапачаткова адкрыццё аэрапорта было запланавана на май 2012 года. Duty-free расстаўлялі тавары па паліцах, а ў рэстараны завозілі абсталяванне (пасля ў прэсе такую рэакцыю назавуць феноменам адмаўлення рэчаіснасці): тым часам будкантроль, які праходзіў у той жа час, выявіў больш за 120 тысяч дэфектаў. Адзінае, што спраўна працавала, — падземны чыгуначны вакзал, дзе пусты цягнік штодня ганяў паветра.
Футбольная культура
У Бундэслізе гуляюць дзве сталічныя каманды: «Герта» і «Уніён». Яны не могуць пахваліцца тытуламі, але славяцца шыкоўнай фанацкай падтрымкай.
«Уніён» з прамысловага раёна Кёпенік (адсюль нефармальная назва каманды «жалезныя») у часы ГДР аб’яднаў на трыбунах рабацяг, нефармалаў і дысідэнтаў. У 1990-я фанаты «чырвона-белых» ладзілі маршы праз Брандэнбургскія вароты, звяртаючы ўвагу грамадскасці на фінансавыя праблемы клуба. У нулявыя яны зараблялі грошы клубу, здаючы кроў, а таксама бясплатна працавалі падчас рэканструкцыі стадыёна.
Берлін — радзіма шаўрмы
Дзякуючы замежнікам, у Берліне з’явіліся свае кулінарныя фішкі. Кулінарнай візітоўкай Берліна з’яўляюцца карывурст (ням. Currywurst) і донер кебаб (ням. Döner kebab).
Канкурэнцыю каўбасцы з соусам сёння складае донер кебаб. Вы не паверыце, але тое, што мы прывыклі называць шаўрмой, прыдумалі ў Берліне турэцкія гастарбайтары ў 1971 годзе.
Спаржа
У спаржы ядуць расткі — яны далікатэсныя, пакуль не бачылі сонца. Як толькі выб’юцца з баразён на святло, робіцца валакністымі — не ўесці.
Немцы настолькі любяць спаржу, што для атрымання ранніх пабегаў тут робяць палі з падземным падагрэвам.
Гатаваць спаржу проста: яе вараць 2—3 хвіліны, да мяккасці.
-
Лукашенко получил от России ту же награду, что и Муравьев-Вешатель. Кто еще из белорусов ее получал?
-
«Для меня это занятие — не для того, чтобы положить открытку или фотографию в шуфлядку». Как и для чего краевед приобретает старые фотографии из Беларуси
-
Строптивые белорусские княгини. Как дочь гродненского князя сбежала к дикарю
Комментарии