Рэпер з Сянна Вожык (Дзмітрый Зайко) за дзень да выбараў прэзентаваў новы трэк, які называецца «9 мільёнаў».
Пяць гадоў таксама напярэдні выбараў Вожык выклаў песню «Абіраем Лукашэнку». Толькі той трэк быў прасякнуты песімізмам, гэты ж наадварот прасякнуты верай у лепшае.
«У істэрыі зрання вяшчаў канал, але яго ніхто не глядзеў. Ад веку мы спалі і раптам усталі, а як усталі, дык выйшла, што сябе не пазналі. І ў краі, дзе не можна не адказаць на пытанне путане, мы ўсе яшчэ верым, што вясна настане», — пачынаецца трэк, які поўны алюзій на падзеі апошняга часу.
«Можа, для іх дзіва, але для нас нічога новага — нас біятлон навучыў заўзець за жаночую зборную. Можаце жартам называць мяне нямецкім агентам: флейта заўжды была маім любімым інструментам… Я раней і сам не думаў, што мы будзем змагацца, але цяпер мы нарэшце робімся нацыяй», — чытае Вожык.
Комментарии