«С новым датским велосипедом — в лето!»: стартует творческий конкурс для детей от 7 до 15 лет
Новый творческий конкурс для школьников «Выразанкi» — это возможность вернуться в сказочный мир датского писателя Ханса Кристиана Андерсена и по-новому осмыслить давно известные произведения. А еще — укатить в лето на новом датском велосипеде!
Конкурс звяртаецца да твораў знакамiтага дацкага казачнiка Х. К. Андэрсена. У 2020 годзе адзначаецца 215-я гадавiна са дня нараджэння вялiкага пiсьменнiка, аўтара мноства казак, але яго сусветна вядомыя гiсторыi жывуць па-за часам, узростам i нацыянальнасцю. Праз шмат гадоў такiя казкi, як «Снежная каралева», «Русалачка», «Новае адзенне караля» i многiя iншыя, натхнялi аўтараў па ўсiм свеце на стварэнне розных творчых iнтэрпрэтацый: прозы, тэатральных п’ес, музыкi i фiльмаў, у тым лiку знакамiтых анiмацыйных, зробленых кампанiяй Уолта Дыснэя, гульняў, малюнкаў, скульптур i шмат чаго яшчэ.
Мэта гэтага конкурсу — пазнаёмiць беларускiх школьнiкаў з творамi Х. К. Андэрсена, паспрыяць развiццю iх фантазii, творчасцi i наватарскага мыслення праз стварэнне сваiх iнтэрпрэтацый вядомых казак.
Мы запрашаем школьнiкаў ва ўзросце 7-15 гадоў стварыць свае творчыя пераасэнсаваннi адной з мноства казак Х. К. Андэрсена. Гэта можа быть малюнак, анiмацыя, жывапiс, калаж цi нават выразанка — любiмы занятак пiсьменнiка. Фантазiя — гэта адзiнае абмежаванне!
Заяўкi на конкурс прымаюцца з 11 траўня па 7 чэрвеня 2020 года.
Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў у дзвюх узроставых катэгорыях (7—11 гадоў i 12—15 гадоў). Пераможцы будуць абвешчаны 22 чэрвеня 2020 года.
Пераможца ў кожнай узроставай групе атрымае новы дацкi ровар — Kildemoes!
У склад журы ўваходзяць беларускiя i дацкiя мастакi, iлюстратары i iншыя эксперты:
— Генадзь Мацур. Мастак, iлюстратар (Беларусь).
— Юлiя Рудзiцкая. Мастачка, анiматарка (Беларусь).
— Кацярына Дубовiк. Мастачка, iлюстратарка (Беларусь).
— Mormor. Мастак (Данiя).
— Сiмон Дрэўсен Холмбер. Дырэктар Iнстытута дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве.
— Алена Макоўская. Каардынатарка грамадскай культурнiцкай кампанii «Будзьма беларусамi!».
— Багуслава Саханьска. Дырэктарка Iнстытута дацкай культуры ў Польшчы.
Для ўдзелу ў конкурсе аўтары павiнны запоўнiць заяўку, а таксама прадставiць творчую работу ў электроннай форме.
Даведацца больш пра правiлы i ўмовы конкурсу можна тут.
Конкурс арганiзаваны Iнстытутам дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве ў супрацоўнiцтве з грамадскай культурнiцкай кампанiяй «Будзьма беларусамi!».
Кантактная iнфармацыя — Дар’я Гога, [email protected].
З палажэннем конкурсу можна пазнаёміцца тут.
Комментарии