Комментарии к статье

Позняк готов вместе с Усовым участвовать в переговорах по поводу Украины. Лишь бы не Тихановская

  • hloe
    26.12.2024
    Адзін захапіў ўладу, другі таксама беспадстаўна заяўляе пра нейкія паўнамоцтвы. Цудоўны дуэт прэстарэлых.
  • Пытанне
    26.12.2024
    hloe, гэта вы пра каго? Пра Латушку? Пра Вячорку?
  • Политические фрики
    27.12.2024
    hloe, забавно было, когда ковалькова готова была за 100.000евро предательство совершить в отношении "президентши'' тихановской)))))
  • hloe
    27.12.2024
    Пытанне, і хто з названых прэстарэлы?
  • Мае рацыю
    26.12.2024
    Мы бачым імітацыю беларускай апазіцыйнай дзейнасьці. Прынамсі, ствараецца преўдапалітычнае кола, не зацікаўленне ў канчатковым вырашэньні праблемы-зьмены пра расійскага анклава пад назвай краіны, і іх дзейнасьць за чатыры гады дакладна паказвае, што яны сталі спарынг партнёрамі Хітразачосанага. Проста па рознаму дояць)))
  • .
    27.12.2024
    "Партнёр Хітразачосанага" ужо Пазняк, фактычна і па свайму жаданню. Калі Лукашэнка для яго лепш за ўсіх іншых апазіцыянераў, калі хваліць таго за "рэальную ўладу" і "фінансавую самадастатковасць", калі выступае супраць санкцый, якія ўведзены супраць кашалькоў, схематозаў і персанальна карнікаў Лукашэнкі.
    І гэты чалавек шукае "палітычную калабарацыю" ў іншых.
  • Хопіць перакручваць
    27.12.2024
    ., спадар вы маніпулюеце. Пазьняк нідзе не "хваліць", а канстатуе факты. Так, нажаль рэальная ўлада і фінансы ў лапах Лукашэнкі.
    Наконт санкцый вы ізноў маніпулюеце, калі не сказаць - нахабна хлусіце.
    Пазьняк заўсёды выступаў і выступае за персанальныя санкцыі. І супраць эканамічных. Бо эканамічныя прыводзяць толькі да поўнай залежнасці нашай эканомікі ад Масквы.
    Што далі эканамічныя санкцыі супраць Белкалія? Выйграў расейскі алігарх Мазепін, уладальнік Уралкалія.
  • Праўда
    26.12.2024
    Карач рэкамендуе, карацей цырк на дроце.
  • цікава
    26.12.2024
    хто ж яго павінен на гэтыя перамовы запрасіць? тут відавочна павінны яго прыхільнікі пастарацца. Узвысіць голас (за межамі ананімных форумаў). ждемс!
  • 26.12.2024
    Зянон ,у цебя былі усе магчымасці . Ты як заяц збег . Бяжы ўжо далей . Ня чапляйся за моладзь. Май сумлення. Сорам . Калі крыху сумлення засталося , сядзі моўчкі . Ягада такая ёсць на беларускіх балатах . Дурніца .
  • ʘ_-
    26.12.2024
    ● , дык а "моладзь" ваша дзе? не збегшы, не?
  • Янка
    27.12.2024
    ʘ_-, моладзь "збегла" (як вы кажаце), калі ў краіне ўжо адбываліся масавыя палітычныя рэпрэсіі. Пазняк трусліва збег, калі нават яшчэ існаваў парламент і магчыма было арганізаваць супраціў, калі ні было палітвязняў, за 3 гады да першага палітычнага забойства. Нічога не перашкаджала яму вывезці сваякоў за мяжу і прадоўжыць барацьбу, як гэта ў ліпені 2020 зрабіла Ціханоўская. Ціханоўская знаходзіцца ў Вільні - ў 40 кіламетрах ад беларускай мяжы, і гэта вельмі сімвалічна і спрыяе камунікацыі. Пазняк прасядзеў у Літве год, а потым - рвануў праз акіян, адкуль нават камунікаваць з радзімай было складана. Хто такі Вусаў - незразумела ўвогуле, хай бы дзядусь растлумачыў. А то як адказваць на пытанне "что варта рабіць і чым менавіта вы заёмаецеся" - дык Вусаў адразу палітолаг. А як запрашаць за стол перамоваў - дык ён адразу палітык.
  • Янка
    27.12.2024
    Цікава, а якім чынам Пазняк мае намер даказваць, што ён і ягоная секта "Вольная Беларусь" прадстаўляюць кагосці апроч іх самых? Бо яны доўгія гады упарта ігнаруюць любыя магчамысці гэта зрабіць.
  • ʘ_-
    27.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ʘ_ʘ
    27.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Варона
    26.12.2024
    Для таго, каб Пазняку (ці Лукашэнку) прадстаўляць Беларусь на перамовах, яму трэба ўскачыць у машыну часу, вярнуцца ў мінулае і выйграць выбары ў Беларусі ў 2020 годзе.
  • Пытанне
    26.12.2024
    Варона, а ці можна назваць "выбарамі" спецаперацыю па захаванні ўлады дыктатарам з фальсіфікацыямі, арыштамі, пабоямі?
    Гэта для вас "выбары"?
    І хто ж выйграў тыя "выбары"?
  • Cosa Nostra
    26.12.2024
    Варона, якія выбары, якіх з 1996 года няма?
  • 2025
    27.12.2024
    Варона, зачем машина времени? Через месяц новые выборы. Проголосуем за Анну Канопацкую и будет новый лидер оппозиции нас представлять.
  • Ё
    27.12.2024
    Варона, Выбары не прызнала ні ЕС, ні ЗША. Таму ніхто нічога не выйграваў і ніякіх выбараў фактычна не было.
  • Аматар
    26.12.2024
    Ecць два нікчэмных дзеда, якія віншуць адзін аднога, абодва лічаць што яны прадстаўляюць беларускі народ, абодва не могуць прапанаваць нічога акрамя нянавісці, абодва хочуць прымаць удзел у перамовах, абодва ненавідзяць Ціханоўскую, абодва не разумеюць што іх час даўно прайшоў
  • Дзякуй Пазьняку за незалежнасць
    26.12.2024
    Аматар, дзякуючы Зянону Пазьняку мы маем незалежнасць Беларусі. Для вас незалежнасць гэта не каштоўнасць?
    Зянон Пазьняк прапанаваў праграму развіцця краіны Вольная Беларусь.
    Вольная Беларусь для вас гэта таксама не каштоўнасць?
  • Рептилоид
    27.12.2024
    Дзякуй Пазьняку за незалежнасць , более того, я воздухом дышу благодаря Пазьняку, еду ем, зубы чищу по утрам. Если бы не Пазьняк я бы голым ходил, работы не имел. Спасибо Зянону Пазьняку!
  • usus
    27.12.2024
    Дзякуй Пазьняку за незалежнасць , ну да - ты же целуешь его портрет в знак благодарности 25 раз в день? если нет - то ты русский шпион!
  • Ясна-панятна
    27.12.2024
    Рептилоид , ты ўжо марыш пра расейскі пашпарт.
  • Дурню, які не ведае гісторыю
    27.12.2024
    Рептилоид , калі б не Зянон Пазьняк, ты б зараз быў у складзе Расеі і служыў бы ў расейскай арміі, і гніў бы ў акопе за Пуціна.
  • Гигин
    26.12.2024
    Усов дедушку платит - Усов его и танцует.
  • сузіральнік
    26.12.2024
    Зянон Пазьняк - адзіны палітык, які на працягу болей як трыццаці гадоў бескампрамісна і паслядоўна адстойвае менавіта нацыянальныя інтарэсы незалежнай Беларусі, ні на кога не азіраючыся (ні на Захад, ніна Ўсход) і ні пад кога не падладжваючыся.
    Якраз праз Пазьнякову бескампраміснасць і паслядоўнасць ягоныя ворагі і брэшуць на яго, бо спінным мозгам адчуваюць, што яго праўда. Хай брэшуць, хоць завыюць.
    У імаверных перамовах мусяць удзельнічаць і Лукашэка, і "ОСЦ"+"НАУ" Ціханоўскай, але без Пазьняка будзе тое, што ў мінулым было ўжо шмат разоў з Беларуссю.
  • Дзякуй Пазьняку за незалежнасць
    26.12.2024
    сузіральнік, усё так, як вы напісалі.
  • Acab
    27.12.2024
    Нацыянальныя інтарэсы гэта калектывіскія інтарэсы, на справе - інтарэсы самазваных інтэрпрэтатараў.
    Калектывіскія мэты заўсёды супярэчаць асабістым мэта людзей.
  • Перамовы без лукі
    27.12.2024
    сузіральнік, лука не будзе ўдзельнічаць, бо не мае суб'ектнасці. За яго вырашае пуцін. Таму няма ніякага сэнсу ў яго прысутнасці)
  • умка шоснаццаты
    26.12.2024
    якое ОСЦ... якое НАУ... якое што
    добра будзе, калі на перамовы па Украіне Украіну запросяць... што далёка не факт
  • Прэзыдэнт Паўднёва Асэтыі
    27.12.2024
    Не, чаму?! Я натовы зь імі перамовіцца наконт Ўкраіны
  • Яніна
    26.12.2024
    На жаль, краіны захаду не зацікаўлены у незалежнай Беларусі, ім патрэбны шэрая тэрыторыя, тэрыторыя абмену і баявых дзеянняў - буфер з расеяй. Таму Беларусь будзе прадстаўляць альбо хунта, альбо самапрызначаны штаб, які нічога не выраша, а толькі, як заўсёды, з'імітуе дзейнасць.
  • Падтрымліваю Пазняка
    26.12.2024
    Ён адзіны, які ведае, што такое нацыянальныя інтарэсы
  • Разуменне з метадычкі Россотруднічестватвп
    27.12.2024
    Падтрымліваю Пазняка,
    "толькі Лукашэнка адзіны гарант дзяржаўнасці, а вы сядзіце пад плінтусам і не падымайце галавы! ", вось разуменне Пазьняком нацыянальных інтарэсаў .
    Яшчэ "Вільня наша" і смаленская канстытуцыя.
    А самая гераіня - Вольга Карач.
    А усе астатеія - агенты ці маргінэз, "нейкія людзі".
    Дзед нешта напіша, што яму падсунуць, а пасля і сам не цікавіцца сказаным.
  • Россотруднічеству
    27.12.2024
    Разуменне з метадычкі Россотруднічестватвп, а хто ў вас гарант дзяржаўнасці? Вячорка? Ціханоўская? Які ўплыў яны маюць? Аніякі.
    Лукашэнка чапляецца за ўладу, а ўлада яго магчымая толькі ў незалежнай Беларусі. Калі б яму далі ўладу над Расеяй, ён знішчыў бы незалежнасць за адзін дзень. Для гэтага ён і падпісваў саюзную дамову з Ельцыным, спадзеючыся атрымаць уладу над саюзнай дзяржавай. Але Масква раскусіла яго план.
    Не падымаць галавы падчас абстрэлу - гэта элементарнае правіла бяспекі на вайне. Падстаўляць актывістаў пад рэпрэсіі дзеля нулявога выніку гэта ненармальна. На такое здольная толькі самі ведаеце хто. Хто з 2020га рэгулярна злівае самых актыўных бессэнсоўнымі дзеяннямі, якія ніяк не ўплываюць на змену рэжыму, тыпу "ідзі пастаў два крыжа".
  • Россотруднічеству
    27.12.2024
    Разуменне з метадычкі Россотруднічестватвп, тое, што Вільня гэта частка нашай гісторыі, несумненны факт. Шмат беларускіх дзеячоў нарадзіліся і жылі ў Вільні, шмат гістарычных падзей адбывалася ў Вільні.

    Заходняя Беларусь складалася з 29 паветаў, якія ўваходзілі ў Беластоцкае, Віленскае, Наваградскае і Палескае ваяводствы. Край меў плошчу 113 тыс. км² і насельніцтва больш за 3,5 мільёна чалавек (1921 г.). Найбуйнейшымі гарадамі былі Вільня, Горадня, Беласток, Наваградак, Пінск, Баранавічы, Ліда, Слонім.

    У Вільні знаходзіліся кіраўнічыя органы Беларускай партыі эсэраў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), Беларускага сялянскага саюза, Таварыства беларускай школы.

    Вільня была найбуйнейшым цэнтрам беларускага друку. Тут дзейнічалі заснаванае яшчэ ў 1913 г. Беларускае выдавецкае таварыства, а таксама выдавецтвы Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, Беларускага сялянска-работніцкага клуба, Таварыства беларускай школы, выдавецтва У. Знамяроўскага
  • Россотруднічеству
    27.12.2024
    Разуменне з метадычкі Россотруднічестватвп, У Вільні выходзілі дзясяткі перыядычных выданняў разнастайных кірункаў. Адна толькі БСРГ выпускала газеты «Жыцьцё беларуса», «Беларускі звон», «Беларуская крыніца», «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Наш голас», «Наша справа», «Народны звон», «Народная справа», часопіс «Маланка» ды іншыя перыёдыкі. 3 мэтаю пашырэння хрысціянскага веравучэння і беларускай ідэі царкоўныя арганізацыі розных канфесіяў выдавалі газеты і часопісы «Беларуская зарніца», «Праваслаўны беларус», «Студэнцкая думка», «Светач Беларусі», «Хрысьціянская думка». Вялікую чытацкую аўдыторыю меў створаны БХД часопіс «Калосьсе». Дзякуючы адчыненай хрысціянскімі дэмакратамі Віленскай друкарні імя Францішка Скарыны чытачы рэгулярна атрымлівалі навуковую, грамадска-палітычную, мастацкую і рэлігійную літаратуру, а таксама папулярны часопіс «Шлях моладзі».
  • Россотруднічеству
    27.12.2024
    Разуменне з метадычкі Россотруднічестватвп, Выключная роля ў нацыянальнай адукацыі належала Віленскай беларускай гімназіі, якая была заснаваная Іванам Луцкевічам і ягонымі паплечнікамі і дзейнічала ў 1919-1944 гг. У розны час у ёй працавалі Адам Станкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Максім Гарэцкі, Антон Луцкевіч, Аркадзь Смоліч, Рыгор Шырма, Барыс Кіт, Антон Грыневіч, Язэп Драздовіч, Антон Неканда-Трэпка, Францішак Грышкевіч ды іншыя выдатныя вучоныя, літаратары, педагогі. 3 гімназіі пачалі свой творчы і грамадскі шлях паэты Наталля Арсеннева (аўтарка беларускага рэлігійнага гімну «Магутны Божа»), Хведар Ілляшэвіч, Алесь Салагуб, Валянцін Таўлай, пісьменнік Кастусь Акула, мастак Раман Семашкевіч, навуковец, старшыня Рады БНР Вінцук Жук-Грышкевіч. Тут вучыліся вучоны-скарыназнавец, дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Тумаш, гісторык, аўтар папулярнай кнігі «Беларусь учора і сяньня» Язэп Найдзюк, журналіст і педагог Янка Багдановіч, гісторык і выдавец Вацлаў Пануцэвіч, публіцыст і грамадскі дзяяч Лявон Луцкевіч.
  • Россотруднічеству
    27.12.2024
    Разуменне з метадычкі Россотруднічестватвп, . У Вільні дзейнічалі Беларускі народны тэатр ды яшчэ некалькі тэатральных калектываў. Асабліва шмат для папулярызацыі нацыянальнага тэатра зрабіла Беларуская драматычная майстроўня. У 1927 г. маладыя літаратары і мастакі Заходняй Беларусі заснавалі сваю арганізацыю «Веснаход». Тысячы наведнікаў штомесяц прымаў Беларускі музей імя Івана Луцкевіча. Беларускае навуковае таварыства адзначыла 400-я ўгодкі беларускага кнігадрукавання ў Вільні і Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 г.
  • Россотруднічеству
    27.12.2024
    Разуменне з метадычкі Россотруднічестватвп, смаленскую канстытуцыю пішуць жыхары Смаленшчыны. Маюць права.
    Яны хочуць аддзяліць Смаленшчыну ад Расеі.
    Зянон Пазьняк падтрымлівае ініцыятыву беларусаў Смаленшчыны па выхадзе сам складу расейскай імпэрыі.
    Таксама ён падтрымлівае волю ўсіх іншых народаў да вызвалення ад расейскай імпэрыі: буратаў, татараў, чачэнцаў і ўсіх іншых паняволеных імперыяй народаў.

    А вы за тое, каб яны засталіся пад сапагом Расеі і працягвалі быць гарматным мясам для Крамля?
  • Россотруднічеству
    27.12.2024
    Разуменне з метадычкі Россотруднічестватвп, Зянон Пазьняк выступае супраць пераследу беларусаў за мяжой. У тым ліку і супраць неабгрунтаванага пераследу В.Карач.
  • Россотруднічеству
    27.12.2024
    Разуменне з метадычкі Россотруднічестватвп, агентамі ён назваў канкрэтных асоб, якія засвяціліся ў дзеяннях, шкодных для незалежнасці Беларусі і падыгрыванні Маскве (напрыклад заклікам да санкцый, карысных для Масквы) і Лукашэнку (напрыклад заклікамі стварыць яўку на рэжымныя "выбары" і "рэферэндумы").
    З усімі астатнімі беларусамі ён цудоўна ўзаемадзейнічае. Напрыклад, з палком Каліноўскага.
    З апошняга, напрыклад, актыўна падтрымлівае ініцыятыву простых беларусаў па вырабу дронаў для дабраахвотнікаў.
  • CV
    27.12.2024
    А перамовы з доктарам у дурцы ён не хоча правесці?
  • Mafkees
    27.12.2024
    CV,
    Менавіта так! Свой мандат нацыянальнага лідара ЗСП прас.. .ў у далёкім 96м, з тых часоў толькі і робіць што кідаецца лайном на вентылятар як варыят.І гэтае непаразуменне,клоўн і біч Усаў,пфффф... таксама адчувае сабе ратаўніком нацыі ад Светкі..) Толькі яны,2 супер героя могуць выратаваць нацыю ад Светкі,бо страшней Светкі з Вячоркай няма ў Беларусі бяды.
  • Пытанне
    27.12.2024
    Mafkees , біч гэта "бывшій інтеллігентный человек". На якой падставе вы так называеце спадара Усава?
  • Acab
    27.12.2024
    Ня возьмуць ні Георгіеўну Першую, ні Дзядулю Зэ нават пахолкам коней карміць. Ні старшыня ЦК УРСР, ні старшыня ЦК РСФСР іх не ганаруюць а ні на каліва
  • Вынікі і прапанова
    27.12.2024
    Ціханоўская ўжо навырашала пытанняў абароны беларусаў. У выніку каліновец Верамейчык ужо ў лукашыцскай турме.
    Давайце ўжо даверым важныя пытанні больш адказным людзям.
    Я бачу, што Зянон Пазьняк - найлепшая кандыдатура для такіх перамоваў, калі вырашаецца лёс Беларусі на доўгія гады.
  • вус
    27.12.2024
    Вынікі і прапанова, Пазьняк ўжо навырашаў пытанняў абароны беларусаў. У выніку каліновец Верамейчык ужо ў лукашыцскай турме.
  • Пытанне
    27.12.2024
    вус, у Вільні сядзіць цэлы офіс Ціханоўскай. Чаму ён нічога не зрабіў для абароны каліноўцаў у Вільні?
    Літоўскія ўлады не толькі Верамейчыка выкінулі, але і Аляксандра Клачко ў капкан загналі - літоўскіх дакументаў не даюць, але і з Літвы не выпускаюць.
    Дзе там офіс Ціханоўскай з іх "пашпартам новай Беларусі"?
  • Ювеналій
    27.12.2024
    Старечий маразм дуже підступна річ....Підкрадається непомітно і в першу чергу непомітно для самого діда.....
  • Важна
    27.12.2024
    Важнае відэа для разумных людзей, якія ўмеюць думаць і аналізаваць.
    "Зянон Пазьняк у 2008 г.: "Важна, каб Беларусь не стала разменнай манетай паміж Расеяй і Захадам".
    https://m.youtube.com/watch?v=5bykO32uG-Y
  • Жыгуль
    27.12.2024
    Пазняк малады і стары як два розных чалавека. Бывае, з векам прыходзіць мудрасць, а бывае, век прыходзіць адзін
  • Вось гэта Так
    27.12.2024
    " удзелу прадстаўнікоў ад Беларусі ў мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай, якія могуць пачацца ў наступным годзе. "

    Цырк на дроце і вельмі завышеная самааценка... Шкода дзядка.
  • Гісторыя
    27.12.2024
    Рыская мірная дамова (Рыжскі мірны дагавор) была заключаная 18 сакавіка 1921 у Рызе паміж РСФСР і Польшчай.

    Беларускія дэлегацыі ні ад БССР, ні ад БНР не былі дапушчаныя да падрыхтоўкі і падпісаньня дамовы.

    Польскі гісторык Зьдзіслаў Віньніцкі піша, што фармальна бакі вайны не ваявалі зь Беларусьсю, таму беларуская дэлегацыя не магла быць бокам дамовы.

    Дэлегацыя БССР прысутнічала ў Рызе з самага пачатку перамоваў, але яе паўнамоцтвы не былі прызнаныя польскім бокам. Расейскі бок таксама ня быў зацікаўлены ва ўдзеле беларускіх прадстаўнікоў у працэсе выпрацоўкі пагадненьня, паколькі гэта магло разбурыць дыпляматычную камбінацыю і нават сарваць заключэньне міру (ва ўмовах нежаданьня РСФСР рыхтавацца да зімовай кампаніі). Ад імя БССР выступала РСФСР.

    У выніку Беларусь была падзеленая напалам. Без згоды саміх беларусаў.
  • Конь Пілсудскага
    27.12.2024
    Але падзелена яна была ненадоўга.

    Вы цалкам гісторыю апавядайце, бо гэты чэррыпікінг ён не работае на беларусаў.
  • Гісторыя
    27.12.2024
    Конь Пілсудскага, дык нагадайце нам, колькі беларусаў было забіта падчас гэтага "падзелена яна была ненадоўга" без удзелу беларусаў і без уліку інтарэсаў беларусаў.
    Колькі згніла беларусаў у Гулагу, колькі ляжыць расстраляных у Курапатах?
  • Мх
    27.12.2024
    Цяжкае пытанне. Тут сапраўды, як кажуць, хоць бы Украіну запрасілі на гэтыя перамовы. Фармальна, Беларусь тут якім бокам? А калі ўмовай Захаду для ўдзелу Беларусі ў перамовах стане адстаўка, і новыя выбары але ўжо без агульнавядомага кандыдата з паганялам "першы"?
  • Дзіўна чытаць каменты
    27.12.2024
    Мне здаецца, ці то невероятные папросту не разумеюць, пра што будуць перамовы і што Беларусь стане ахвярай тых перамоў, прычым без удзелу прадстаўнікоў Беларусі, як у 1921м.
    Ці то офіса-кабінетныя тут гаўкаюць у каментарах на Пазьняка.
  • Конь Пілсудскага
    27.12.2024
    Так тлумачыць трэба калі не разумеюць. А то сасуць гранты на адукацыйныя падкасты, а выніку ноль.
  • Чытайце некалькі разоў, каб дайшло
    27.12.2024
    Конь Пілсудскага, вам вышэй усё патлумачылі (нік "Гісторыя" 27.12.2024), але вы нічога не зразумелі і напісалі "ну што? падзелена яна была ненадоўга".
  • Дзедава кукуха
    27.12.2024
    Я паехала!
  • Думай, пакуль не позна
    27.12.2024
    Калі па выніках перамоваў захад цалкам аддасць Беларусь Расеі ў якасці "суцяшальнага прызу" за спыненне расейска-украінскай вайны (прычым за спіной у беларусаў і без удзелу беларусаў), то ёсць вялікая рызыка, што ў выніку нашых палітвязняў перавязуць у расейскія турмы. Бо мы станем часткай Расеі.
    У тым ліку і Сярожу Ціханоўскага, якога Света за 5 гадоў "эфектыўных" сустрэч з палітыкамі, ваяжоў, канферэнцый, "ціску на рэжым", санкцый і гэтак далей, так і не здолела выцягнуць хаця б аднаго палітвязня - свайго мужа - з турмы.
    Ці разумее С. Ціханоўская ўсю адказнасць у выпадку, калі яна ўсё ж такі ўлезе ў перамоўнае крэсла?
    Я думаю, што не разумее. А як заўсёды будзе чытаць па паперцы.

    А вынік будзе страшны. Страшнейшы за ўсе яе папярэднія вынікі.
  • Жорж
    27.12.2024
    Думай, пакуль не позна, па яе погляду відаць што яна сама у́жо не радуе, што у́лезла у́ гэта смецце пад назовай - палітыка
  • Вось так!!!
    27.12.2024
    Думай, пакуль не позна, Сярожа тыповы ватны имперец, адепт ЗАО РПЦ МП филиал кгбээээ-фсбэээ, закаханы у́ рюцкий ''мир''
  • 1
    27.12.2024
    У тихановской мандат с 2025 года уйдёт
  • Думай, пакуль не позна
    27.12.2024
    Што дзецям скажаш, Света? Што задвінула Пазьняка і ўлезла не на сваё месца, не маючы што сказаць і што прапанаваць?
    Думай, пакуль не позна.
  • Mafkees
    27.12.2024
    З аднаго боку дзядзька правільныя, разумныя і мудрыя рэчы кажа,але ў рэальным жыцці,ужо шмат гадоў, бясконцыя сваркі,пустыя абвінавачанні і прэтэнзіі да ўсіх і ўся, хто пасмеў мець уласнае,адрознае меркаванне- той агент КДБ . Можа абліць лайном так што любы правакатар пазайздросціць.Мудрасці і розуму чамусці бракуе там дзе трэба хаця бы прамаўчаць і не дапамагаць раз'ядноўваць грамадства.
    Назавеце мяне правакатарам або кдбістам-няхай,будзе шкада але перажыву,для мяне Пазняк такі самы бульбяны фюрэр і "міссія" як і лукіч, такі самы гадкі старыкашка які любіць і паважае толькі сабе,толькі ён мае рацыю...Адзіная для мяне розніца паміж імі ў тым што адзін прыйшоў да ўлады,а другі ўцёк і мае нахабства судзіць і асуджаць,з далёка вучыць усіх правільна жыць.
    Раней я стараўся не закранаць гэтую тэму,бо ледзь не з дзяцінства паважаў гэтага чалавека,нават зараз мне вельмі не прыемна,але я даўно яго не разумею і лічу што зараз ад яго больш шкоды чым карысці.
  • Усё правільна кажа Пазьняк
    27.12.2024
    Mafkees , Пазьняк рэзка выказваецца, калі трэба "спыніць цягнік, які на вялікай хуткасці нясецца ў бездань". І правільна робіць.
  • Mafkees
    27.12.2024
    Усё правільна кажа Пазьняк ,
    Пазняк як тэрмінатар прыйшоў ратаваць Беларусь ад Светкі,ды і Украіну заадно,толькі тэрмінатар прыйшоў да нас з будучыні,а Пазняк-з далёкага 96га.
    Дарэчы Украіна ведае што такі супер герой Пазняк хоча за яе весці перамовы?
    Я не разумею аднаго-гэта дурка ці цырк?
  • Беня
    27.12.2024
    Немолодой патриот с американским паспортом.
  • Психиатрия
    27.12.2024
    Беня , одна "журналистка" призывает бомбить НПЗ в Беларуси, вторая- "президентша" называет убийцу мудлым, третьи- имперские поборники ватных , четвертые за деньги готовы сдать своих же. Шоу-бизнес, а не политика
  • Вакар
    27.12.2024
    Гэта будуць вырашаць Украінцы
  • Инна
    27.12.2024
    тихановская уже и сама не рада что ввязалась в эту яму помойную под названием политика. Сидела бы спокойно годовала детей , а так постоянно на нервах...
  • Карціна маслам!
    27.12.2024
    Столькі лаянкі, абраз, бяздоказных абвінавачванняў, паклёпу ліецца ад пазьнякоўцаў проста дзіву даешся!
    Пахваліцца ўаслугамі Пазьняка яны не могуць, таму пачынаецца : брэшуць, выюць , дурань, света....
    Хамскае асяроддзе, а гонар вышэй за неба.

    На якой падставе Пазьняка прапануюць ў міжнародныя перамоўшчыкі яны не задумваюцца ім таксама "інагда не ла законаў".
    Канешне, няма падстаў прысутнасці Пазьняка дзе б то ні было, яго ніхто нідзе нікуды не выбіраў.
    Толькі Карач і Усаў спрабуюць нешта там выціснуць з імені Зянон Пазьняк, а так бы ўсе даўно забыліся на яго.
  • дзе героі
    27.12.2024
    калі ж яго прыхільнікі цвёрда скажуць Трампу каб яго запрасілі на перамовы? А пакуль тут бачныя ў асноўным платныя гуглтранслейтные рускія боты.
  • Праз колькі тыдняў будуць.
    27.12.2024
    дзе героі, зараз знойдуцца: якая-небудзь канторка, на утрыманні ФСБ, кшталту той італьянскай, што вылучала Вольгу Карач на Нобелеўскую прэмію.
  • Кэп
    27.12.2024
    Как же этот факсовый писатель задолбал. 25 лет сидел себе тихонько в НЙ на фудстемпах и не жужжал,а сейчас припёрся в очередной раз всё проср..ть
  • Тупому прапагандысту
    27.12.2024
    Кэп, увесь набор прапагандыста ў адным вашым каментары.
  • Пытанне
    27.12.2024
    Кэп, а маньяк шеломов-путин 😈🔥 мудгый или уже нет?
  • Жыве Беларусь
    27.12.2024
    Кэп, тое што раней казау́ Зянон усё адбылося у́ гістарычным часе
  • Жора
    27.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • .
    27.12.2024
    > «Рэальным палітычным прадстаўніком нацыянальных інтарэсаў народа з'яўляецца цяпер Нацыянальна-Вызвольны Рух «Вольная Беларусь».»

    Калі і па якой дакладна працэдуры народ перадаў паўнамоцтвы прадстаўніцтва Нацыянальна-Вызвольнаму Руху «Вольная Беларусь» і асабіста Пазняку?
    Або гэта проста такая фігура маўлення?

    Яшчэ такая фармуліроўка "прадстаўнік нацыянальных інтарэсаў народа" выглядае трохі таўталогіяй: "нацыянальныя інтарэсы нацыі". І за гэтымі словамі пра "інтарэсы" можа згубіцца сам той "народ" або значная яго частка.
    З тымі, хто не згодны з такім самавызначаным прадстаўніцтвам, паступаюць проста: не падтрымліваеш нацыянальныя інтарэсы ў дакладнай інтэрпрэтацыі Пазняка - значыць, не беларус. І тады ўсё "чэсна": прадстаўнік народа прадстаўляе "правільную" частку народа, а астатнія не сапраўдны народ. Такое ўжо шмат разоў гучала тут ад ананімных пазнякоўцаў.
  • Пытанне
    27.12.2024
    ., а хто па-вашаму павінен прадстаўляць нацыянальных інтарэсы народа?
    Тыя, хто раней паперкі падпісваў аб далучэнні да Расеі? Тыя, хто з Суздальцавым кансультаваўся як лепш з Масквой кантакты налаштоўваць?
  • Mafkees
    27.12.2024
    Пазняк і усаў гатовыя весці перамовы па Украіне..)) Мо пайду на сметніцы бамжа спытаю ці не хоча ён удзельнічаць у перамовах па Украіне?
  • Да рэд.
    27.12.2024
    Вашы чытачы відавочна не ведаюць гісторыю Беларусі часоў Рыжскай дамовы.
    Зрабіце артыкул, як Беларусь падзялілі без удзелу беларусаў і якія наступствы гэта мела для народа.
  • Мх
    27.12.2024
    Да рэд., А што, Беларусь зараз дзеляць? Наадварот, удзел Беларусі ў цяперашніх "мірных перамовах" можа прывесці да таго, што ёй наставяць ультыматумаў з усіх бакоў. Лукашэнка мабыць думае, што гэта будзе нейкі пашыраны саміт АДКБ з удзелам Трампа і Зяленскага, дзе, як звычайна можна несці ўсякую мемную бязглуздзіцу кшталту "даць ім пляшку гарэлкі, замнуць у адным пакоі, хай дамаўляюцца аб міры", або "Ну хто такі гэты Вова, пацан яшчэ", не. Калі гэты саміт ўсё ж адбудзецца, (што пад пытаннем, бо ўмовы Пуціна непрымальныя для Украіны, а ўмовы Зяленскага непрымальныя для Пуціна і нейкага збліжэння пазіцый там пакуль не бачна), ды яшчэ з удзелам Беларусі, як аднаго з бакоў канфлікта (на чым настойвае Лукашэнка), то, паўтаруся, як мінімум наставяць ультыматумаў, і магчыма рэпарацый. Плюс стаўленне да Беларусаў за мяжой можа канчаткова пагоршыцца. Плюс, у адрозненні ад Байдэна, Трамп цалкам можа вырашыць з Пуціным лёс Украіны без Украіны, не тое што без Беларусі.
  • Я За зянона, ён сябе паказаў
    27.12.2024
    Зянон-сапраўдны лідар беларусаў.
    Астатнія - агентура кгб-фсб.
  • Агентура грызе Зянона
    27.12.2024
    Самы небяспечны для дыктатуры пуціна-лукашэнка, гэта Пазьняк.
    Таму іх агенты моцна грызуць Зянона, аж сківіцы трашчаць.