Дзве стратэгіі кадыфікацыі беларускай мовы, або Паляванне на ведзьмаў як панацэя ад усіх бедаў
Часта людзі, якія любяць беларускую мову, адно аднога люта ненавідзяць і, само сабою, падазраюць ува ўсіх смяротных грахах. І нават… у нелюбові «да нашай бацькавай спрадвечнай мовы».
Як так магло стацца? Адкуль такая варажнеча? Вядома, можна было б спісаць на наш звадлівы нацыянальны характар… Але характар характарам, а як толькі пачынаецца моўная спрэчка, жарсці распаляюцца… Можна было б растлумачыць і так: вайна з «ерэтыкамі» заўжды была больш жорсткая, чым вайна з «нявернымі», але… адкуль тыя «ерэтыкі»? Вось у гэтым тут і штука!
Для аднаго боку жупел — «русіфікацыя», для другога жупел — «разбурэнне нормаў»… І кожнаму здаецца: от заб’ю яго, гада, і беларуская мова акрыяе. Праўда, у наш час нязгодных фізічна не забіваюць. Дубіна стала віртуальнаю, а ў прынцыпе… прынцып той самы: раструшчыць галаву кожнага, хто не разумее, у чым панацэя.
Артыкул Юрыя Пацюпы чытайце на Gazeta.arche.by.
Комментарии