Комментарии к статье

Журналисты оценили, сколько украинцев погибло в войне с россиянами

  • Чытач
    27.11.2024
    Украінцы зніжаюць лічбы загінулых мірных жыхароў. У адным толькі Марыюпалі гінулі цэлымі пад'ездамі пад авіябомбамі.
  • Спадар
    27.11.2024
    Слава Украіне! Героі не ўміраюць!
  • Прау́да не у́ цыфрах
    27.11.2024
    Идёт отечественная война в Украине.
    Тем временем по Минску катаются авто на украинских номерах с краснозелёным на приборке....
  • Acab
    27.11.2024
    А колькі ў Цісе патанулі?
  • Вася
    27.11.2024
    Acab, расскажи лучше про засекреченную кремлевскую статистику о количестве пропавших ванек.
  • Acab
    27.11.2024
    Я не абазнаны ў гэтым пытаньні, вы лепей распавядзеце, калі валодаеце зьвесткамі.
    Не лянуйцеся, трэба пашыраць і даносіць да людзей, як кіруючыя партыя і ўрад зьнішчаюць людзей. Як я даношу пра злачынствы партыі і ўраду урср, так вы пра рсфср.
    Так людзі мо і апрытомнеюць, хто іхі сапраўдны вораг
  • Петя
    27.11.2024
    Т.е. примерно столько, сколько и Россия. При этом у России в 4 раза больше население
  • Андрусь
    27.11.2024
    Петя, "то есць" прыкладна ў 10 разоў меней, чым у расіі. Бо расія сваімі мяснымі шматмесячнымі штурмамі такіх данецкіх перамесцяў, як Мар'інка, кладзе сваіх грамадзян няшчадна. Там ёсць адмысловыя падраздзяленні смяротнікаў тыпу "Шторм V" і "Шторм Z", куды панабіралі зняволеных з турмаў, і іх трупы расія ўвогуле не лічыць за чалавечыя страты. Зноў жа - абвешчаная ўпершыню з Другой Сусветнай мабілізацыя, ды яшчэ не на вызвольную, а на захопніцкую вайну, кажа пра тое, што штатная расійская армія ў першых баях яшчэ ў 2022 годзе была практычна знішчаная. Далей яны ваююць выключна колькасцю людзей.
  • Нязручна
    27.11.2024
    Петя, 60=110? Пры тым што 110 гэта мінімальная ацэнка другога выдання , а гэтае так і наогул 200 дае ). Трошкі больш, не ?
  • Вася
    27.11.2024
    Петя, у тебя либо проблемы с математикой, либо с чтение, либо со всем одновременно
  • Сум
    27.11.2024
    Няма ніякіх аб'ектыўных падстаў
    каб гэтыя лічбы былі істотна рознымі.
    Украінскае войска сціраецца аб расейскае, а расейскае аб украінскае.
    Мая асабістая ацэнка - вельмі грубая, затое сумленная.
    Сто тысяч загінулых
    Сто тысяч знявечаных з якіх палова памрэ даволі хутка.
    Трыста тысяч параненых, памарожаных, кантужаных якія больш меньш акрыяюць.

    З КОЖНАГА БОКУ.
  • Анатоль
    27.11.2024
    Вайна не мае зыску. Трэба не ваяваць, а жыць. Хай нас заваёўваюць - так заўсёды было, нажаль. Трэба здавацца, паддавацца, выжываць і быць з дзецьмі і дома. Мова важная, астатняе лухта. Асабістае на першым месцы. Без прыстасоўвання ніяк, ні ў вялікім,ні ў малым. Дом, дзялянка, дзеці, праца, творчасць. Трэба паціху. А там як будзе. Яўрэі спрадвеку так рабілі, мацаваліся, і цяпер кожны ўдар узважваюць. І тое вунь спыняюцца. Вось у каго трэба вучыцца.
  • Чырвоныя Чаравічкі
    27.11.2024
    Анатоль, вы блытаеце цёплае з цвёрдым. Ізраіль з самага свайго пачатку вёў войны за свае жыццё. А да гэтага ў іх не было зямлі каб бараніць. Вы ж прапануеце проста здаць усё. Ну сам рэч сцэнар Беларусі, і паказальна хто дае такую прапанову.
  • Чырвоныя Чаравічкі
    27.11.2024
    Анатоль, ах да і пра становішча мовы ў Беларусі так сама нагадайце калі ласка.
  • Андрусь
    27.11.2024
    Я памятаю, калі быў падлеткам, скончылася чарговая вайна, якую не магла прамінуць краіна са сталіцай у Маскве - вайна ў Афганістане. Дакладней, з яе выйшаў СССР. А перад тым, толькі ў навакольных ад майго пяціпавярховіках у правінцыйным гарадку на Гомельшчыне, я быў сведкам некалькіх пахаванняў у цынкавых трунах. Потым два дзясяткі гадоў у лютым кожнага года увесь былы СССР аплакваў шматлікія ахвяры тае вайны, распавядаючы пра яе жахі і вялізныя страты СССР. А ў той вайне за 10 гадоў на ўвесь СССР загінула ўсяго 15 000 чалавек. На 15 рэспублікаў.
    Зараз за 2,5 года ў адной толькі расіі лік загінулых ідзе на сотні тысяч. Сто тысяч туды, сто тысяч - сюды, 700 000, як лічыць Украіна, ці 200 000, як нехта іншы. Ім ставяць імянныя парты ў школах, вешаюць шыльдачкі на дамы, родзічам Лады-Каліны выдаюць. І расійцы нават не задумваюцца, што адбываецца. Многія з іх працягваюць ісці на вайну ў чужую краіну. Што ў галовах у гэтага народа?
  • Сум
    27.11.2024
    Андрусь,
    Калі вайна скончыцца больш менш па сенешняй лініі.
    Гэты досвед у расіі будзе лічыцца не тое што прымальным, а паспяховым.
    Можа хто асабіста будзе меркаваць і інакш.
    Але афіцыйны наратыў будзе - Ура! Пабеда! Расія прырасла, значыць усё зроблена выдатна.
    А што крыві троху каштавала, дык бабы яшчэ народзяць.
    Гэта будзе гучаць з тэлевізара і кампутара і тэлеграма. І у школе і ў садку і ў войску.
    І даволі хутка створыць трывалую глебу для яшчэ адной ходкі.
    Можа да дняпра, можа да калінінграда, хто ведае.
  •