14 ноября — концерт группы Vuraj в Минске. Читателям «НН» — на билеты скидка
14 лістапада адзін з лепшых фолк-гуртоў Беларусі Vuraj прадставіць сольную праграму на аснове традыцыйных беларускіх спеваў. Вы пачуеце абсалютна новыя творы і лепшае з дыскаграфіі гурта.
Як заўжды, народныя песні прагучаць у адметным «вурайскім» стылі, які спалучае элементы мноства напрамкаў — ад року да класікі. Гэта музыка кранае кожнага, хто яе пачуў хоць аднойчы.
Адмысловы госць - полацкі фолк-гурт Варган. Толькі жывы гук!
Хто такія Vuraj
Vuraj (Вý-рай) - Менскі фолк-фьюжн гурт, які надае традцыцйнай музыцы яскравае свежае гучанне праз спалучэнне стыляў. Музыканты збіраюць народныя песні ў экспедыцыях і надаюць ім новае жыццё.
Лаўрэаты прэмій «Героі Году» ад Tuzin.fm за ўнёсак у беларускую музыку, і за лепшы фолк-альбом па версіі experty.by.
Канцэрт адбудзецца 14.11 ў клубе Бруге, Партызанскі праспект 6а, пачатак а 19.00.
Квіткі можна набыць анлайн:
Па промакодзе NashaNiva — 10% зніжка на квіткі.
Больш інфармацыі ў суполках гурта:
https://www.facebook.com/vurajband/
https://www.instagram.com/vurajband/
Комментарии