История11

Брат академика Карского считал себя русским, а его дочь поддержала БНР

Академик Евфимий Карский родился в деревне Лаша под Гродно. Родителям — молоденькому дьяку и дочери старого лошанского дьяка — было по 19, они могли расписаться, но по какой-то причине не сразу оформили отношения. Будущий академик получил фамилию матери. А шестеро младших братьев и сестер были уже Новицкие, по отцу. Про Ивана Новицкого пишет Андрей Блинец.

Сям’я Навіцкіх, каля 1919—1920 гадоў. Сядзяць крайнія справа Іван Навіцкі, яго жонка Надзея Платонаўна, іх дачка Наталля. Фота: Музей гісторыі Клеччыны.

У савецкія часы біёграфы Карскага запусцілі міф, нібыта ягоны бацька быў настаўнікам. Насамрэч, той усё жыццё аддаў царкоўнаму служэнню. Змяніў дзевяць прыходаў, быў дзякам, псаломшчыкам, святаром, а паралельна выкладаў у царкоўна-прыходскіх школах. Усіх сыноў Фёдар Навіцкі адпраўляў у Мінскае духоўнае вучылішча. Не быў выключэннем і чацвёрты сын Іван. Скончыўшы духоўную семінарыю, 21-гадовы Іван быў накіраваны псаломшчыкам у Навасёлкі Слуцкага павета. А праз год, пасвечаны ў святары, прыняў прыход Іаана-Прадцечанскай царквы сяла Блячын недалёка ад Клецка. Наўрад ці ён меркаваў, што ў гэтым прыходзе яму суджана служыць больш за трыццаць гадоў — аж да смерці.

Іван Навіцкі. Фота апошніх гадоў жыцця. Сямейны архіў Сажыных з горада Сыктыўкара

Першыя дзіцячыя ялінкі

З Іванам Навіцкім Блячыну пашанцавала. Ён быў пастырам дзейным і энергічным. Вясковая царкоўна-прыходская школа размяшчалася ў асобным будынку, пры якім быў інтэрнат для дзяцей з аддаленых вёсак. Пры школе дзейнічала сталовая, дзе ўсе навучэнцы атрымлівалі гарачыя абеды. У 1903 годзе школу наведаў епіскап мінскі і тураўскі Міхаіл, які застаўся задаволены ўбачаным і пакінуў вучням тры рублі на цукеркі.

Адным з першых у епархіі, у 1907—1908 гадах, айцец Іван пачаў арганізоўваць сустрэчы Новага года з ялінкай. На такіх вечарах школьнікі спявалі песні, дэкламавалі вершы, вадзілі карагоды і атрымлівалі падарункі: ласункі (цукеркі, арэхі, абаранкі) і дзіцячыя каштоўнасці (хустачкі, сцізорыкі, люстэркі).

Сродкі на святкаванне давала іншая ініцыятыва святара — спажывецкае таварыства. Такія таварыствы засноўваліся, каб даць магчымасць сялянам набываць тавары першай неабходнасці па ніжэйшых цэнах. Таварыства месцілася ў спецыяльным доме побач з царквой. Гэта быў для сялян і своеасаблівы клуб.

Іван і Яўхім

Яўхім Карскі неаднаразова бываў у брата ў Блячыне. У 1900 годзе ён, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, разам з жонкай і дачкой правёў тут усё лета. Навуковец адпачываў і збіраў матэрыял пра тутэйшую гаворку. У сваім артыкуле «Заметки по белорусским говорам» Карскі прывёў 43 мясцовыя выразы. Ад швагеркі Надзеі Платонаўны, Іванавай жонкі, ён запісаў польскамоўны варыянт «Евангелістай песні», пра што праз 15 гадоў успомніў у трэцім томе «Беларусаў».

Акадэмік Яўхім Карскі. У 1926 годзе ён заязджаў да брата ў Блячын падчас вяртання з замежнай камандзіроўкі і тады падараваў яму гэты здымак. Фота: Музей гісторыі Клеччыны.

Гасцяваў вучоны ў брата і летам 1915 года, калі на тэрыторыю Беларусі прыйшлі нямецкія войскі. У пачатку ліпеня немцы прарвалі фронт, пачалося адступленне расійскіх войск і тэрміновая эвакуацыя ўстаноў. Карскі выехаў у Варшаву, а адтуль разам з універсітэтам эвакуіраваўся ў Маскву.

Трывожныя месяцы

Іван Навіцкі застаўся на месцы і вёў летапіс свайго прыхода, апісваючы падзеі ад трэцяй асобы:

«Ліпень. Аддадзена непрыяцелю Варшава, войскі адступаюць.

Жнівень. Войскі хутка адступаюць, рухаецца маса бежанцаў па шашы і гасцінцах. Непрыяцель наступае.

22 жніўня. Абвешчана эвакуацыя сем’яў служачых і казённай маёмасці.

26 жніўня. Найлепшая царкоўная маёмасць адпраўлена ў Маскву.

28 жніўня. З’явіліся абозы бежанцаў у сёлах. Адбываецца рэквізіцыя хатняй жывёлы.

5 верасня. Прыбыў епіскап Мітрафан для наведвання бежанцаў і запрасіў на нараду ў м. Клецк духавенства.

8 верасня. Рухаецца маса войска, абозы і гурты жывёлы.

10 верасня. Пачулася гарматная кананада; непрыяцель падышоў да р. Шчара і г. Баранавічы… З’явіўся нямецкі аэраплан, кружляў над сялом, выглядаў абозы. Званы здадзены каменданту.

12 верасня. Страшная кананада. Усіх навакольных цэркваў прычты з’ехалі. Масы бежанцаў паўсюль робяць спусташэнні ў садах і агародах.

13 верасня. У царкве адбылася Усяночная… Пры адпаведным слове святара Іаана Навіцкага ўся царква плакала. Усю надзею ўсклалі на мясцовашанаваную ікону Божай Маці. Непрыяцель спынены.

14—20 верасня. Стрэлы паступова сцішваюцца. Насельніцтва страшэнна запалохана, ідзе па параду да святара, які ўвесь час трымаецца напагатове, каб не быць заспетым знянацку. Увесь час знаходзіцца ў раз’ездах па ваенных стаянках, а таксама ездзіць па вёсках, угаворвае сялян супакоіцца і ўзяцца за працу.

21 верасня. Сяляне трохі супакоіліся і пачалі капаць бульбу.

Кастрычнік. Жыццё ўваходзіць у ранейшую каляіну».

За нялюбымі палякамі

Падзеі наступных гадоў апісаныя ў летапісе вельмі сцісла. Кожнаму з новых гаспадароў Навіцкі даваў кароткую характарыстыку. Немцы «не перашкаджалі праваслаўным рабіць набажэнствы, адправы і навучанне ў школах. Да духавенства яны ставіліся з павагай». А вось пры бальшавіках «руплівасць прыхаджан да храма аслабла».

Мяжа 1921 года пакінула Блячынскі прыход на польскім баку, але прайшла ўсяго за некалькі кіламетраў ад царквы. З-за непаразумення з пагранічнай вартай каля свайго дома быў застрэлены царкоўны стараста Лаўрэн Лях.

Да польскай улады айцец Іван паставіўся без сімпатыі. Польская дзяржава была для яго чужой. Пазней унучка прыгадвала, што ён шмат гадоў перахоўваў у сябе малюнкі па расійскай гісторыі (напрыклад, «Пераход арміі Суворава праз Альпы»): «Напэўна, дзядуля спадзяваўся, што вернецца Расія і наглядныя дапаможнікі яшчэ спатрэбяцца». Асабліва цяжка Навіцкі прымаў перавод школ на польскую мову, падаражанне падручнікаў, штрафы для бацькоў, што не адпраўляюць дзяцей у школу…

Захопленая беларушчынай

Але і ў гэтую русіфікаваную сям’ю стукалася беларуская ідэя — праз маладзейшае пакаленне. У архівах БНР захоўваецца дакумент з ліпеня 1917-га пад загалоўкам «Месцы беларускай працы (спіс беларускага актыву ў гарадох Расеі)». Тут сярод іншага ёсць і «Клецак, Слуцк. пав. Блячын. Л. Навіцкая». Гэта Леаніла, дачка мясцовага настаяцеля, ёй тады было каля 18 гадоў.

Нешта канкрэтнае пра яе ўдзел у нацыянальным руху пакуль сказаць цяжка, але ўключэнне Блячына ў такі спіс побач з Віцебскам, Мінскам, Кіевам, Казанню і Масквой выглядае красамоўна. Зацікаўленасць беларушчынай у сям’і працягвалася: у 1925 годзе Навіцкія атрымлівалі з Вільні прынамсі дзве газеты — «Жыццё беларуса» і «Беларускую ніву».

Леаніла Навіцкая мела, аднак, слабае здароўе і доўга не пажыла. Хвароба дачкі супала з апошняй урачыстасцю, арганізаванай айцом Іванам. Летам 1926-га святкавалі 300-годдзе мясцовай царквы. У цэнтры сяла ўзвялі ганаровую арку, прыбраную зелянінай. Увесь шлях ад дома святара да храма быў усыпаны кветкамі, а з двароў насустрач працэсіі выносілі хлеб-соль. Прыехаў епіскап пінскі і палескі Аляксандр, прыйшлі працэсіі з суседніх цэркваў. Пра гэту падзею ў вёсцы старажылы памяталі нават у пачатку ХХІ стагоддзя.

Але сам Навіцкі цалкам аддацца святкаванню не мог. Атрымаўшы вестку пра стан дачкі, ён быў вымушаны дачасна пакінуць высокіх гасцей. Тыя ацанілі гэта як непавагу, і адносіны святара з царкоўным кіраўніцтвам пачалі псавацца.

Паштоўка Яўхіма Карскага ў Ленінград, дзе ён піша аб знаходжанні ў брата, 1926 год. Сямейны архіў Аляксандра Карскага з Санкт-Пецярбурга, праўнука акадэміка

Неўзабаве памерлі Леаніла і яе маленькая дачка. Усё гэта не дадавала здароўя і самому айцу Івану. Ён пакутаваў ад сардэчнай хваробы, і 26 снежня 1928 года памёр. Развітацца з ім прыйшлі і ўласныя прыхаджане, і мясцовыя каталікі.

А сваякам ягоным была суджана няпростая доля. Дачка Наталля загінула ў 1944 годзе ў Калдычэўскім лагеры смерці пад Баранавічамі — яе кінулі туды за сувязь з партызанамі, як і яе мужа — святара Мікалая Хільтова. Удава Надзея Платонаўна з дому Гарбацэвічаў (1873—1964) перажыла і мужа, і дзяцей, і зяцёў. Памерла праз год пасля таго, як быў закрыты Блячынскі прыход, і за год да таго, як разбурылі Іаана-Прадцечанскую царкву.

 ***

Сяло Блячын і Блячынская царква

Назва сяла сучаснымі беларусамі, хутчэй за ўсё, будзе асацыявацца з непрыстойным словам. Але паходжанне яе — зусім іншае. У даўнія часы слова «блячыць» азначала памыляцца, блудзіць, пакланяцца лжывым багам. Корань яго дагэтуль захаваўся ў некаторых славянскіх мовах, згадаем хоць бы польскае błąd — памылка і беларускія словы блуд, аблуда. У 1964 годзе вёска Блячын аб’ядналася з суседняй Брыкаўшчынай, а новае паселішча атрымала назву Садовая.

Блячынская царква, 1926 год. Малюнак Сяргея Новіка-Пеюна. Фота: Музей гісторыі Клеччыны

Блячынская царква была пабудавана ў 1626 годзе на сродкі шляхціца Наваградскага павета Адама Магільніцкага. Магільніцкі быў даверанай асобай Радзівілаў, нават пазычаў ім грошы. Таму ён мог дазволіць сабе фундаваць уніяцкую царкву, якая праз два стагоддзі стала праваслаўнай.

Царква ў вёсцы Садовая, сучасны выгляд. У 1963 годзе, у перыяд барацьбы з рэлігіяй, прыход Іаана-Прадцечанскай царквы быў закрыты. У 1965-м яе будынак цалкам зруйнавалі. На пачатку ХХІ стагоддзя царкву сталі адбудоўваць, а ў 2005 годзе яна зноў пачала дзейнічаць.

Блячынскі прыход быў бедны, але святар атрымліваў добрае жалаванне — 391 рубель 68 капеек за год. Для параўнання: рабочы ў Мінскай губерні зарабляў за год 137 рублёў, аканом у памешчыцкай гаспадарцы — 120—250 рублёў, упраўляючы маёнтка — 600—700 рублёў. Што да тагачасных цэнаў, то кілаграм жытняга хлеба каштаваў 8,5 капейкі, пшанічнага — 15 капеек, мяса найлепшых гатункаў — 30, цукру — 40, пуд бульбы — 20 капеек.

Комментарии1

Алина Ковшик назначена директором «Белсата»12

Алина Ковшик назначена директором «Белсата»

Все новости →
Все новости

Дим Димыча и Ульку Пульку не взяли в «Белую Русь»3

В 2020-м сын Анны Канопацкой звонил в милицию с доносом на минчан, которые развешивали ленты33

Премьер-министр Армении Никол Пашинян сбрил бороду. Его не узнать9

Правозащитники сообщают о массовых задержаниях с участием КГБ в Гродненской области5

Украинскому депутату Шевченко, который поддерживал связи с Лукашенко, предъявили обвинение в государственной измене1

«Яндекс Go» объясняет рост цен на такси: в Минске водителей на линии стало на 35% меньше

«Как можно развиваться в такой системе?» Экономист критикует модели, которые считались образцом успешности10

Лукашенко не отпускает. После пресс-службы и сам он высказался об отказе Дуды фотографироваться с ним на саммите в Баку32

Вакансия в «Нашай Ніве»: вести новую ютуб-программу. Можно сочетать с работой на другие проекты и СМИ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алина Ковшик назначена директором «Белсата»12

Алина Ковшик назначена директором «Белсата»

Главное
Все новости →