Культура44

Последний гродненский хиппи, владелец «этнакрамы», и его правила жизни

Заснавальнік этнакрамы «Цудоўня», вулічны музыка, ралявік, рэканструктар, гарадзенец «да мозгу вушэй» — усё гэта Андрэй Несцяровіч, больш вядомы як Нортан. Гэта нетыповая гісторыя чалавека, які менш за ўсё нагадвае бізнесоўца, але пры гэтым навучыўся зарабляць грошы на тым, што любіць — аўтэнтычных беларускіх рамесных вырабах, піша «Будзьма Беларусамі!».

Этнакрама «Цудоўня» ў цэнтры Гродна існуе ўжо трэці год, пры тым, што спачатку мала хто верыў, што праект будзе паспяховым і наогул выжыве… «Гэта цалкам няправільны бізнес-праект,» — кажа сам Нортан. Тым не менш, этнакрама сёння — гэта не толькі гандлёвы пункт, але і культурная прастора, музей жывой гісторыі, а можа, і эксперыментальная лабараторыя.

Усё гэта стала магчымым дзякуючы яе заснавальніку, 29-гадоваму Андрэю Несцяровічу — Нортану. Хто гэты чалавек і як яму ўдалося прайсці шлях ад ралявіка і вулічнага музыкі з 10 рублямі ў кішэні, да ўласніка «Цудоўні»?

Трэнер па каратэ слухаў Deep Purple…

Калі ў 12 гадоў я займаўcя каратэ, мой трэнер слухаў Deep Purple i Pink Floyd. Так усё пачалося. Я тады слова «рок» нават не ведаў. Усё пачалося з музыкі, бо я слухаў не Агузараву ці Білана, а той самы Deep Purple, Kiss і г.д. Далей пайшло-паехала. Вакол музычных густаў пачало фармавацца кола стасункаў, я тусіў з рокерамі, рэперамі, панкамі, эма, а самога сябе да пэўнага часу лічыў апошнім гарадзенскім хіпі.

«Нам патрэбныя не людзі, нам не патрэбныя праблемы!»

Пасля войска я спрабаваў паступіць на гістфак. Паміж экзаменамі і крутым міжнародным гістарычным фэстам выбраў фэст, мне меліся даць рэзервовы дзень на здачу, але… адмовілі! Бо фэст быў не ў Беларусі. У мяне нават паперка была ад боку, які мяне запрасіў, але без толку… Мне сказалі: «Малады чалавек, нам тут патрэбныя не людзі, нам не патрэбныя праблемы!» Я ляснуў дзвярыма і сышоў. 

Вандроўны сярэднявечны рэстаранчык і вікінгі ў берцах

Прыкладна шэсць гадоў я ездзіў па рэканструктарскіх фэстах у Расіі разам з камандай, якая аднаўляла старадаўнія кулінарныя рэцэпты — такі сабе вандроўны сярэднявечны рэстаранчык. Чаму ў Расіі? Бо ў Беларусі годных фестываляў на ўзроўні на той момант не было. У нас можна было сустрэць на фэсце вікінга ў берцах, і гэта было нормай… Там, на фэстах, я быў уражаны: колькі ўсяго можна зрабіць сваімі рукамі — гэтак жа, як тое рабілася 1000 гадоў таму! Так пачаўся новы перыяд жыцця. Пачаў усяму вучыцца.

Нават калі мы травілі байкі, пра гэта ведалі адзінкі

Гэтым я і зарабляў. Мы былі вельмі крутым сярэднявечным рэстаранам! Рэканструкцыяй кухні тады ніхто не замарочваўся, мы былі ўнікальнымі. Нават калі некаторыя стравы былі стылізацыяй, пра гэта ведалі адзінкі. Ну а што? Крыніц вобмаль, трэба неяк выходзіць з сітуацыі… Недзе мы травілі байкі, але ўся гісторыя — гэта дапушчэнні: мы не бачылі таго, што было тады. 

Як зрабіць нешта вялікае ў крытычных умовах?

У чым кайф рэканструктарскіх фэстаў? Ты занураешся ў эпоху, выкарыстоўваеш прадметы, якімі карысталіся твае продкі. Такое сабе livehistory. Прыгажосць: поле, далёка ад цывілізацыі, без электрычнасці, газу, водаправоду, усё робіцца падручнымі сродкамі. Наогул, сітуацыя, калі ў цябе абмежаваны рэсурс, а трэба зрабіць камфортныя ўмовы для жыцця, цудоўна развівае фантазію. Ты пачынаеш думаць па-іншаму, пасля пераносіш гэта на ўсе сферы жыцця: як зрабіць нешта вялікае ў крытычных умовах з мінімальнымі сродкамі. 

Выведка? Гэта ж мая рэканструкцыя, толькі ў зялёнай форме!

Навыкі элементарнага выжывання ў лесе мне таксама дала рэканструкцыя, а яшчэ — служба ў войску, у выведроце. Я ведаю, як зрабіць цёпла, калі мокра і халодна. Ведаю, як не застудзіць ногі позняй восенню, калі прамок абутак. Як развесці вогнішча на снезе… Як бы ні пляваліся на войска, калі ты з яго хочаш нешта ўзяць — ты возьмеш. Наогул, калі я толькі пачуў, чым там займаюцца, то падумаў: дык гэта ж мая рэканструкцыя, толькі ў зялёнай форме!

Рускія дапамаглі мне ўцягнуцца ў беларушчыну

Я шмат ездзіў на фэсты ў Расію і бачыў, як яны ставяцца да сваёй гісторыі: шануюць ды грабуць пад сябе ўсё — і сваё, і не сваё, і нашае ў тым ліку. А ў Беларусі адчуваў кантраст: тут нікому нічога не патрэбна, раздаюць на ўсе бакі… Крыўдна. Так рускія фактычна дапамаглі мне праз гісторыю ўцягнуцца ў беларушчыну: праз пякучае адчуванне несправядлівасці. 

Без разумення гісторыі ты як «падвешаная сапля»…

Разуменне гісторыі дае падмурак тваёй свядомасці. Я разумею, адкуль я ўзяўся, што стварыла маю ментальнасць, мяне як асобу. У гэтым важнасць разумення сваёй спадчыны, бо без яе ты як «падвешаная сапля»: куды вецер падзьмуў, туды ты і паляцеў… Перакаці-поле. А так — кожнаму скажам, хто мы такія. Ведаць, што ты гаспадар на сваёй зямлі, — моцная зачэпка. 

Інтэрактыўны музей, дзе можна набыць экспанаты

Я сам цікавіўся рамёствамі, шмат што бачыў на фэстах, было жаданне паказаць гэта шырэй. Так нарадзілася жаданне стварыць краму, дзе будуць прадавацца рамесныя вырабы з сярэднявечча. Фактычна, меў атрымацца інтэрактыўны музей, дзе чалавек мог бы набыць тое, чым некалі карысталіся ягоныя продкі.

Крама пачыналася з 10 рублямі ў кішэні

Неяк граў на гітары на Савецкай у Гродне, пазнаёміўся з чалавекам, які збіраў мэблю, — з часам ён стаў маім кампаньёнам. Трэцім партнёрам стаў Антон Янкоўскі з настольнымі гульнямі. Утраіх прасцей: і з арэндай, і з рэкламай, і з колькасцю людзей, якія тут круцяцца. Калі прыйшоў час здымаць памяшканне, у мяне ў кішэні сучаснымі грашыма было 10 рублёў… Але ж выкруціўся: пазыкі, сяброўская дапамога. Гэта была суцэльная авантура!

Жонка, з якой стваралі «Цудоўню», пераехала ў Гродна з Мінска

Так тры гады таму з’явілася «Цудоўня». Стала зразумела, што на гістарычных штуковінах далёка не заедзеш, тады я ўзяў шырэй: пляцоўка з акцэнтам на беларускую этнаграфію і рамесную традыцыю — тэхнікі, якія тут існавалі апошнюю тысячу гадоў. Да гэтага вельмі моцна спрычынілася Надзейка — мая жонка, у мінулым супрацоўніца выдавецтва «Тэхналогія». Яна пераехала з Мінска, а «Цудоўня» — плён нашай агульнай працы. Яна і мяне ў плане беларушчыны моцна падцягнула! 

Не змаганне, а прывіццё беларушчыны

Я бачыў палітычныя рухі, і мне хацелася рабіць не так. Усе гэтыя мітынгі і дэманстрацыі самі ведаеце як працуюць… Найбольшы эфект прынясе дзейнасць праз культуру, не змаганне «супраць», а прывіццё беларушчыны, стварэнне станоўчай рэпутацыі і іміджу. Таму мы рабілі нацыянальна-арыентаваную культурную пляцоўку на базе крамы. Праз гэтую пляцоўку беларушчына мае ісці далей, разлятацца, як іскры з ачагу. 

Ці баяўся прагарэць? Не думаў пра гэта

На момант адкрыцця было ўкладзена паўтары тысячы ўмоўных адзінак. Часткова гэта пазыкі, канечне. Ці не баяўся прагарэць? А я не думаў пра гэта. Ці выгадна? Велізарных грошаў тут не круціцца, але і самому на пражыццё, і супрацоўнікам, і майстрам, і на арэнду хапае. За што чалавек плаціць грошы ў сваім жыцці? За тое, што прыносіць яму асалоду. Мне мая праца прыносіць асалоду, а я яшчэ і грошы з таго маю!

За час існавання крамы набыў 30-гадовае аўто

За час існавання крамы я набыў сабе аўто 30-гадовай даўніны: машынка за мяне на цэлы год старэйшая. Спадзяюся, яна яшчэ столькі ж праездзіць. Мне грошай хапае, але тыя, каму патрэбныя выключна грошы, наўрад ці на такім заробяць. Іхны варыянт — звычайны шапік з сувеніркай. 

Цяжка было жудасна…

Першы час была наогул «жэсць»… Есці не было чаго, мы з Надзейкай начавалі на краме разы два-тры на тыдзень, проста не сыходзілі. Працы да халеры, мы нічога не разумелі, не ўмелі весці бухгалтэрыю… Памылка на памылцы, пракол за праколам. Пра гэта ведалі толькі я і яна. Цяжка было жудасна, гэта быў жорсткі перыяд, але мы яго перажылі, не загнуліся. 

«А чаму ў вас так дорага?»

Часам людзі пытаюцца: «А чаму ў вас так дорага?» Насамрэч не дорага, я стаўлю мінімальную нацэнку, каб аплачваць усё, што трэба, ды каб самому нешта засталося. Людзі не лічаць, колькі плацяць за памідоры ў супермаркеце, колькі прапіваюць штовечар, а тут бачаць кашулю ці скураную сумку, і ім «дорага». Гэта не праблемы нізкіх заробкаў, гэта праблема нізкай культуры. Што табе важнейшае — гэты прадмет ці піва ў бары? Гэта выбар кожнага: набываць тое, што яму сапраўды трэба, што зробіць яго шчаслівейшым. 

Мерапрыемствы «Цудоўні» перастаў лічыць, без сэнсу…

Праект «Цудоўня» мае два кірункі. Першы — гандаль нечым матэрыяльным, што і забяспечвае існаванне самой прасторы. Другі — бескаштоўная культурніцкая дзейнасць, з якой мы нічога не маем. На сённяшні дзень у нас ужо каля 200 мерапрыемстваў праведзена. Даўно іх не лічу, без сэнсу… Шмат што адбываецца наогул спантанна — як Акудовіч, з якім мы пазнаёміліся ў чацвер, а праз тры дні ён ужо тут выступаў. Гэта прэзентацыі, майстар-класы, канцэрты, вечарыны і куча ўсяго, што цяжка наогул неяк кваліфікаваць. 

Фібулы, крамянёвыя наканечнікі і элементы царскіх брамаў

Калі чалавеку цікава, ён можа гадзінамі хадзіць з намі па краме і размаўляць: пра тэхнікі вырабаў, гісторыю, сімвалы і г.д. Траціна маіх вырабаў сталі б някепскімі музейнымі экспанатамі. Напрыклад, тут ёсць саламяныя элементы царскіх брамаў, якіх на ўсю Беларусь чатыры асобнікі. І зробленыя яны рукамі жанчыны, якая аднаўляла арыгіналы, — Ларысай Лось. Тут жа дакладныя копіі літых сярэднявечных бранзалетаў, фібулаў, абярэгаў і г.д. Побач — стрэлы, выразаныя крамянёвым нажом, дзе крамянёвы наканечнік замацаваны сумессю жывіцы і залы — усё як у познім неаліце. Гэтым у Беларусі займаецца адзін чалавек, і ягоныя працы тут ёсць!

 Нельга назваць гэта працай — я кайфую!

Мой занятак настолькі разнастайны і цікавы, што я адчуваю сябе як рыба ў вадзе. Езджу ў падарожжы, каб прывезці тавар рамесніка, які жыве ў глухой вёсачцы на краі свету. Кайфую ад дарогі і новых знаёмстваў. «Цудоўня» працуе прыкладна са 190 мастакамі, рамеснікамі і кніжнікамі, кожны з якіх мае чым падзяліцца з іншымі. Тут жа, у краме, п’ю каву з Варашкевічам, Кірчуком, Чарнякевічам і г.д. Цяжка назваць гэта працай — я кайфую! А калі мяне ўсё закалупвае, заўжды можна сысці ў лес і пасядзець ля вогнішча. 

«Ранішняя кава Бахарэвіча» і «Улюбёны каньяк Арлова»

Мару пра беларускую кнігарню-кавярню. З беларускімі кнігамі, з назвамі напояў па-беларуску. Напрыклад, «Ранішняя кава Бахарэвіча» альбо «Улюбёны каньяк Арлова». А чаму не 

Няправільны бізнес-праект ці лабараторыя з гамункуламі

Нельга сказаць, што «Цудоўня» — скончаны праект. Ён ніколі не будзе скончаны, гэта вечнае развіццё, эксперымент, лабараторыя — пакуль я жывы. Лабараторыя, у якой замест гамункулаў — мы самі. Гэта цалкам няправільны бізнес-праект, які з’явіўся без шанцаў на жыццё ў нашым камерцыйным свеце. Я выдатна разумею, што я сам незавершаны. Праект можа завяршыцца тады, калі завершыцца фармаванне мяне, а яно ніколі не завершыцца. Хіба са смерцю. З іншага боку — а раптам я вечны?

Комментарии4

Мы раздобыли цифры импорта российской нефти. Из них ясно, как Лукашенко компенсирует потери от санкций9

Мы раздобыли цифры импорта российской нефти. Из них ясно, как Лукашенко компенсирует потери от санкций

Все новости →
Все новости

Сколько стоит покататься на лыжах этой зимой?

Россия начала вывод войск из Сирии4

Сегодня ночью в Беларуси было до минус 12, причем на юге страны

Белорусская железная дорога ускорит движение некоторых поездов в областные центры

В Витебске после пожара в ТЦ «Беларусь» спасатели не нашли людей в помещениях

Накануне праздников билеты на автобус из Минска в Вильнюс заметно дорожают6

Парламент Южной Кореи объявил импичмент президенту3

Белорусский автобусный перевозчик объявил о скидке 50 процентов на ряд зарубежных маршрутов1

Много деревянных конструкций. Почему усложнялось тушение пожара в ТЦ «Беларусь» в Витебске4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мы раздобыли цифры импорта российской нефти. Из них ясно, как Лукашенко компенсирует потери от санкций9

Мы раздобыли цифры импорта российской нефти. Из них ясно, как Лукашенко компенсирует потери от санкций

Главное
Все новости →