Жыву ва В'етнаме ў Central Highlands: гэта рэгіён па плошчы як 2 Гродненскія вобласьці, але кавы тут вырошчваюць амаль як ва ўсей Бразіліі. Да вырошчваньня кавы маю непасрэднае дачыненьне. Прычына, па якой кава тут падаражэла болей, чым у 4 разы, вельмі банальная. І гэта не глабальнае пацяпленьне, не засухі, не шкоднікі, не бурбалка на рынку. Кава падаражэла толькі па адной прычыне: старае пакаленьне састарылася, а маладое ўжо не хоча працаваць на плантацыях за капейкі, і банальна няма працаўнікоў. А тыя, што засталіся і згодныя працаваць - яны хацяць зусім іншых грошаў. А працэс вырошчваньня і збору кавы - на большую частку гэта цяжкая ручная праца, якую немагчыма аўтаматызаваць.
Жвір
14.12.2024
А што жалуды, ці ўрадзілі ў гэтым годзе? А цыкорый ? І апошняе пытаньне: як там чабор, ці пахне яшчэ ? Піце гарбату!
- haya ni matatizo ya wazungu
14.12.2024
Жвір , Цыкорый сёлета цалкам урадзіў. Была спякота і дажджоў дзён 40 не было і лісце цыкорыя былі зусім міні. Думаў, што і карэньчык міні, але карэньчык нормаў. Ужо насушыў 1.5 кг каваматэрыялу. Як гавораць нашы афрыканскія браты, якія смяюцца і пякуць кавазерна на вуліцах аб праблемах кававытворчасці - гэта праблемы белых людзей..
Цена на арабику побила абсолютный рекорд. Что происходит и хватит ли нам кофе?
Як гавораць нашы афрыканскія браты, якія смяюцца і пякуць кавазерна на вуліцах аб праблемах кававытворчасці - гэта праблемы белых людзей..