Бразільскі язык, аргенцінскія крэветкі і беларускія агуркі. Якія цэны ў пераднавагоднім Мінску?

Выданне «Салідарнасць» паглядзела на пераднавагоднія цэны ў крамах Мінска. У прыватнасці, на тыя прадукты, якія можна падаць да святочнага стала. Шмат дзе цяпер ёсць акцыі і зніжкі.

26.12.2024 / 23:37

Сетка крамаў «Суседзі»

Язык замарожаны ялавічны, але не беларускі, а з Бразіліі, прапануецца па цане 29,99 рублёў за кілаграм.

У продажы ёсць замарожаныя аргенцінскія крэветкі на вагу — 39,99 за кг. Падобнага памеру крэветкі паўночныя, кітайскай вытворчасці, абыдуцца танней (21,99 рублёў). Крама пазначае цэннік на гэты прадукт стыкерам «прамыя пастаўкі».

Замарожаныя тушкі качанят у краме ёсць беларускія (8,99 рублёў за кілаграм) і расійскія (13,99 рублёў), абодва прадукты на зніжцы.

Сетка крам Green

Брэсцкі мясакамбінат сёлета стаў пераможцам прэміі «Народная марка» па выніках спажывецкага галасавання ў некалькіх намінацыях, а таксама ўганараваны спецузнагародай «Народнае прызнанне». Паводле назіранняў «Салідарнасці», ягоныя прадукты сапраўды цікавяць мінчукоў.

Адзін з лідараў продажаў — каўбаса сыравяленая «Ад бабулі», кошт 28,39 рублёў за кілаграм. У продажы таксама ёсць сервелат «Венскі» (16,96 руб. за кіло), сервелат «Фінскі салямі» (19,81 за кг), каўбаса «Брэсцкі пачастунак» (27,13) і іншыя прадукты.

З экзотыкі ў Green — ананасы з Коста-Рыкі па цане 12,99 рублёў за кілаграм, авакада — 26,99 за кг, манга з Бразіліі — 11.99 руб. за кіло.

Дарэчы, у сетках Green і «Суседзі» мандарыны Клемянцін з Італіі выстаўленыя коштам 8,99, а вось сетка «Гіпа» ладзіць для гэтых мандарынаў «чорныя пятніцы», можна ашчадзіць цэлы рубель: цана на распродажах — 7,99 рублёў за кілаграм.

У «Гіпа» ёсць экзатычныя для гэтай пары года дыні з Бразіліі: жоўтая — 11,36 рубля за кілаграм, гатунак Бало — 18,37 за кг.

У хітах продажаў — цукеркі «Сталічныя» ад мінскай «Камунаркі».

У «Гіпа» таксама праходзіць акцыя «На родныя тавары навагодняя зніжка», трэба звяртаць увагу на тавары са стыкерам «Суперцана».

Памідоры ў крамах у асноўным імпартныя: цэны ад 12 рублёў і вышэй. Доўгія агуркі з беларускіх цяплічных камбінатаў — па 7,72 рубля за кілаграм.

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць

Nashaniva.com