У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА

Гэтым разам непрыязны ў дачыненні да беларусаў нанеслі на зачыненыя дзверы беларускай установы «Карчма 1863». Адпаведнае фота размясціў у фэйсбуку беларус Андрэй Барашка.

05.11.2024 / 22:33

На ралетах, якія закрываюць дзверы ўстановы, нехта напісаў словы Lietuva lietuviams («Літва для літоўцаў»).

Гэта не першы інцыдэнт такога тыпу. У папярэдніх выпадках многае паказвала, што замоўцамі выступалі замежныя спецслужбы, аднак выканаўцаў яшчэ ні разу не выявілі.

Самы свежы выпадак падобнага кшталту — падпал дзвярэй Беларускага дома ноччу 26 кастрычніка. Раней акты вандалізму ўчыняліся супраць таго самага Беларускага дома, крамы «Кропка», якую трымае былы палітвязень з Беларусі, і капліцы беларускай праваслаўнай парафіі Канстанцінопальскага патрыярхата, каля офіса «Дапамогі» і на сцяне каля ЕГУ. Таксама нядаўна была апаганеная магіла каліноўца Аляксандра Царука на віленскіх могілках.

У Вільні вандалы дабраліся да магілы каліноўца Аляксандра Царука

У Вільні невядомыя падпалілі дзверы Беларускага дома ФОТЫ

МЗС Літвы: Асуджаем акты вандалізму ў адносінах да беларускай грамады, здзейсненыя па метадычцы КДБ

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў акты вандалізму ў дачыненні да беларускай дыяспары ў Вільні

Правакатары пашкодзілі беларускую краму ў Вільні — але пасля гэтага яе справы рванулі ўгару

Nashaniva.com