Алег Гайдукевіч заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты

Старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч у эфіры «Першага інфармацыйнага» заявіў, што пойдзе кандыдатам у прэзідэнты. 

25.10.2024 / 09:26

Гайдукевіч сказаў, што хоча, «каб ворагаў ванітавала ад кожнага кандыдата ў прэзідэнты, які ўдзельнічае ў выбарах».

«Я хачу шчыра сказаць, вось ненавідзяць яны нашага прэзідэнта, ворагі, цэнтры гэтыя заходнія, таму што ён захаваў краіну, ён захаваў суверэнітэт, умацаваў яе, не прадаў яе. І я хачу, каб іх ванітавала ад кожнага кандыдата ў прэзідэнты, які ўдзельнічае ў выбарах.

Толькі патрыёты павінны быць, каб яны глядзелі на кандыдатаў у прэзідэнты і разумелі, лавіць у гэтай краіне няма чаго. Таму мы ідзём на выбары, каб умацаваць краіну», — сказаў ён. 

Два дні таму Гайдукеівіч заявіў, што яго партыя будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Але не казаў, ці будзе ён сам балатавацца. На мінулых выбарах Гайдукевіч зняўся, заявіўшы, што «не прастытутка», і заклікаў галасаваць за Лукашэнку.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць 26 студзеня 2025 года. 

Чытайце таксама:

Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?

Партыя працы і справядлівасці не будзе выстаўляць спойлера і падтрымае Лукашэнку

Павел Латушка бачыць прычыну прызначэння выбараў на студзень у іншым

Ад імя «Белай Русі» рассылаюцца лісты аб вылучэнні Качанавай у прэзідэнты

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў

Лукашэнка выбраў Расію месцам заявы, што пойдзе на выбары

Апазіцыя прапануе галасаваць супраць усіх, але дапускае змену тактыкі бліжэй да выбараў

Nashaniva.com