Мільён праглядаў сабрала ВІДЭА тураўскай гаспадыні пра беларускую страву
Вядомая беларуская блогерка з Палесся Алена Браніславаўна апублікавала ў тыктоку відэарэцэпт клёцак са скваркамі амаль на 8 хвілін даўжынёю. Запатрабаванасць яго аказалася надзвычайнай — сакрэтам прыгатавання папулярнай беларускай стравы зацікавіліся больш за мільён чалавек.
01.10.2024 / 21:44
Скрыншот з відэа
Алена Браніславаўна вядомая не толькі сваім кулінарным блогам, але і вострымі адказамі хейтарам у сацсетках. Апошнім часам жанчына актыўна прасоўвае ідэю, што беларуская кухня багатая не толькі аднымі дранікамі.
Беларусы паказалі ў тыктоку, як збіраюць на агародзе ўраджай арахісу
Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку