Перад рэферэндумам аб далучэнні да Еўрасаюза ў Малдове блакуюць расійскую прапаганду

Служба інфармацыі і бяспекі (SIS) Малдовы заблакавала некалькі расійскіх навінавых сайтаў, уключаючы сайт дзяржаўнага агенцтва РИА «Новости», піша «Радыё Свабода».

27.09.2024 / 16:21

Фота ілюстрацыйнае

Акрамя РИА «Новости», малдаўскія пастаўшчыкі электроннай сувязі 25 верасня заблакавалі доступ яшчэ да пяці расійскіх сайтаў — Ng.ru, Gazetacrimea.ru, Crimea.gov.ru, Crimea.ria.ru і Crimea24tv.ru.

У Кішынёве заявілі, што заблакаваныя інфармацыйныя рэсурсы наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы Малдовы.

Сёмым заблакаваным сайтам стаў Nuacum.eu, які адлюстроўвае погляды руху Nu Acum («Не. Не зараз»). Гэты сайт заклікае жыхароў Малдовы галасаваць супраць уступлення краіны ў Еўрапейскі саюз на запланаваным на кастрычнік рэферэндуме. Ідэолагі руху «Не. Не зараз» называюць рэферэндум заўчасным.

Праеўрапейская прэзідэнтка Малдовы Мая Санду прэтэндуе на пераабранне на выбарах кіраўніка дзяржавы, якія адбудуцца 20 кастрычніка. Яна прапанавала правесці рэферэндум у адзін дзень з прэзідэнцкімі выбарамі.

Раней у гэтым годзе малдаўскія заканадаўцы прынялі закон, які вызначыў дзяржаўныя ўстановы, упаўнаважаныя блакаваць «крымінальныя сайты». Такімі паўнамоцтвамі ў Малдове надзеленыя Міністэрства замежных спраў і Служба інфармацыі і бяспекі.

Прэзідэнтка Малдовы давала інтэрв'ю, калі пачаўся землятрус ВІДЭА

Туск на румынскай выступіў у парламенце Малдовы і паабяцаў дапамогу з уступленнем у ЕС — ВІДЭА

Малдова ўступае ў перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз

У Малдове прызначылі дату рэферэндуму аб далучэнні да Еўрасаюза

Nashaniva.com