Стала вядома, колькі дывідэндаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб атрымаў ад продажу БелАЗаў

«Белпол» назваў лічбы дывідэндаў, якія атрымаў ад продажу БелАЗаў у Расіі Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Узначальвае клуб сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі — Дзмітрый. 

25.09.2024 / 16:43

У 2007 годзе ў Расіі было створана ЗАТ «Гандлёвы дом БелАЗ», якое стала ключавым дылерам завода. Менавіта гэтае прадпрыемства вызначае, каму, як і па якіх цэнах прадаваць прадукцыю.

 «Гандлёвы дом БелАЗ» на 45% належыць Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскае аб'яднанню Прэзідэнцкі спартыўны клуб.

Узначальвае яго сын Лукашэнкі — Дзмітрый. «У гэтае аб'яднанне ўваходзяць не толькі спартсмены, але і бізнесмены, набліжаныя да клана Лукашэнкі. Ім перададзены актывы, з якіх яны рэгулярна робяць «добраахвотныя ўзносы» ў Прэзідэнцкі спартыўны клуб», — піша «Белпол».

Усяго за гэты год клуб атрымаў 542 мільёны расійскіх рублёў — каля 6 мільёнаў долараў ЗША чыстымі, заплаціўшы 95,6 мільёна рублёў падаткаў у расійскі бюджэт, паведамляе «Белпол». 

Чатыры беларускія кампаніі трапілі ў топ-50 найбуйнейшых замежных прадпрыемстваў у Расіі

Як на БелАЗе зараблялі бізнэсмены Чыж і Кулуеў

Стала вядома, колькі зарабілі на продажы БелАЗаў пасярэднікі з колаў малодшых Лукашэнкаў — гэта сотні мільёнаў даляраў на год

Nashaniva.com