«Ляжаў раздзеты ў машыне і пільнаваў мяне». Ганну Бонд пераследуе маньяк
Ганна Бонд распавяла ў інстаграме, што міліцыя затрымала маньяка, які пераследаваў яе не першы год.
21.09.2024 / 16:27
«Ён дзень сядзеў у машыне і пільнаваў мяне. Ляжаў раздзеты на заднім сядзенні. І мне не смешна. Душа ў пятках праз гэта».
Ганна Бонд. Фота: @annabondarchuk
Затрыманы мужчына, па словах вядучай і блогеркі, пераследуе яе ўжо не першы год. Здаралася, ён мог стаяць за яе дзвярыма, слухаць, што адбываецца ў кватэры, прыкладваючы да дзвярэй вуха. Аднойчы ён падышоў да яе ўшчыльную на вуліцы і сказаў, што Ганна мусіць ехаць з ім на кватэру.
«Я думала, што такое толькі ў кіно здараецца, але не».
З затрыманым мужчынам у міліцыі правялі размову і адпусцілі, ён абяцаў больш не нагадваць пра сябе.
«Кахаць мяне небяспечна», — стараецца захоўваць пачуццё гумару ў стрэсавай сітуацыі Ганна Бонд. Для дадатковай самаабароны блогерка вырашыла купіць сабе пярцовы балончык. Усім, хто сутыкаецца з падобным, Ганна раіць адразу званіць 102.
«Прыязджаюць хутка, я ўпэўнілася. Трывожную кнопку можна ўстанавіць, і пераносная ёсць».
Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку
Вольга Такарчук пра развод і былога мужа: Ён не ведаў, што мы ўцякаем, для яго гэта быў шок