Астапеня патлумачыў, чаму наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй тыктоку
«Тыкток вам кажа, што трэба паглядзець. І гэта стварае магчымасць быць некантралюемым».
12.09.2024 / 13:52
Фота: Chesnot / Getty Image
Заснавальніка Цэнтра новых ідэй сацыёлага і палітолага Рыгора Астапеню ў праграме «Обычное утро» папрасілі патлумачыць, чаму ён лічыць, што наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй тыктоку.
Астапеня заўважыў, што першым пра гэта сказаў Мікалай Карпянкоў і што сілавік мае рацыю.
Па словах Астапені, «тыкток з'яўляецца найбуйнейшай сацыяльнай сеткай Беларусі і мае ўсе магчымасці для таго, каб станавіцца віральнымі відэа (маецца на ўвазе over-viral video — віруснае відэа, якое разлятаецца па вялікай колькасці карыстальнікаў — НН) і дасягаць як мага большай колькасці людзей. Па сутнасці вы можаце падымаць інфармацыйныя хвалі літаральна за пару даляраў, здымаючы нешта сабе на тэлефон».
Астапеня заўважае, што ў гэтай сацыяльнай сетцы «можа нешта нарадзіцца, што можа стаць некантралюемай пагрозай для дзеючай улады». Дзеючая ўлада гэта разумее, таму сама разгарнула вялікую актыўнасць у тыктоку, запускае ўласныя каналы.
Рыгор Астапеня. Скрын відэа: utro / YouTube
Сацыёлаг звяртае ўвагу на істотнае адрозненне паміж тэлеграмам і тыкток:
«У тэлеграме вы самі выбіраеце каналы, якія будзеце чытаць. У выпадку тыктоку ён вам кажа, што вам трэба паглядзець. І гэта стварае магчымасць быць некантралюемым».
Памятаеце рэктарку Гродзенскага ўнівера, якая ўзарвала тыкток? На пяты ёй наступае рэктар з Полацка
Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»
«Бацька мае рацыю!» Што за дзяўчына вядзе тыкток БТ?
Казакевіч: Наступнай будзе рэвалюцыя TikTok