Балкунец пераконвае, што праз памілаванне выходзяць людзі выключна з яго гуманітарнага спісу

верым ці не?

На яго думку, адказнасць за тое, што палітвязні знаходзяцца ў турмах, ляжыць таксама і на Святлане Ціханоўскай.

07.09.2024 / 08:50

Дзмітрый Балкунец у эфіры «Белсата»

Палітык Дзмітрый Балкунец запэўнівае, што вызваленне палітвязняў з беларускіх калоній адбываецца па яго «гуманітарным спісе».

Па яго словах, у гэтым дакуменце пералічаныя 400 чалавек. У падобныя спісы перадусім уключаюцца з праблемамі па здароўем, але звычайна ў яго ўключаюцца і шматдзетныя бацькі, і самыя пажылыя людзі, і непаўналетнія.

Канкрэтныя імёны ў публічным доступе не з’яўляліся, але, па словах Балкунца, з гэтага спісу амніставаныя ўжо «як мінімум 80 чалавек».

Балкунец змешвае паняцці «амністыя» і «памілаванне», але, найхутчэй, гаворка ў яго допісе ідзе менавіта пра памілаванне, бо амністыя ні для каго з палітвязняў не прымянялася.

Разбяромся з матэматыкай. У ліпені 2024 года праваабаронцам сталі вядомыя імёны 19 памілаваных, у жніўні і верасні Аляксандр Лукашэнка двойчы падпісваў указы аб вызваленні 30 чалавек. Такім чынам, агулам гаворка ідзе пра 79 чалавек, але ўдакладнім, што праваабаронцы дагэтуль не ведаюць імёны мінімум паловы людзей, памілаваных у верасні. Прычым прынцып вызвалення ўсё яшчэ незразумелы — у спісе вызваленых хапае і тых, хто не трапляў ні пад якія відавочныя гуманітарныя крытэрыі.

Аднак калі верыць словам Балкунца, то атрымліваецца, што абсалютна ўсе памілаваныя — і нават больш — уваходзілі ў яго гуманітарны спіс.

Заадно палітык традыцыйна выказаў прэтэнзіі Святлане Ціханоўскай — за тое, што прадстаўнікі яе Офіса не сталі складаць гуманітарны спіс разам з людзьмі Балкунца.

«Ніхто з Офіса Ціханоўскай не распачаў дзейсных крокаў, каб вызваліць хаця б аднаго палітычнага зняволенага. Фотасесіі, банкеты, фуршэты, саўны, бадзяжніцтва, кленчанне і распілоўванне грантаў — вось чым яны займаліся на працягу гэтых гадоў. За тое, што некалькі тысяч чалавек знаходзяцца больш за чатыры гады ў турмах, адказнасць ляжыць таксама на Святлане Ціханоўскай і яе бутафорных офісных кабінетах — за прафанацыю, сабатаж і бяздзейнасць».

Балкунец і яго ініцыятыва «Ультыматум» дзеля вызвалення палітвязняў праводзіць папераджальныя акцыі з дэкаратыўным «перакрыццём» беларуска-польскай мяжы. Таксама былі сабраныя подпісы больш за 50 нобелеўскіх лаўрэатаў. 

Распусцілася каманда расійскага канала Brief з 560 тысячамі падпісчыкаў. Падзеі ў Беларусі там асвятлялі вачыма Балкунца

Балкунец прычэпіць сябе кайданкамі да чыгункі. Ну амаль

Лябедзька патлумачыў, чаму лічыць Балкунца папулістам і правакатарам

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

«Для яго Лукашэнка — беларускі нацыяналіст». Чым вядомы расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў

Што баліць Вусаву, Пазняку і Ціханоўскай? 

Nashaniva.com