Грамадства3333

Лябедзька патлумачыў, чаму лічыць Балкунца папулістам і правакатарам

«Вы пхаеце Ціханоўскую ў нішу Грэты Тунберг».

Anatoly Lebedko and Dmitry Balkunets Анатоль Оябедзька і Дзмітрый Балкунец Анатолий Лебедько и Дмитрий Балкунец
Анатоль Лябедзька і Дзмітрый Балкунец

Праз некалькі дзён пасля эфіру на «Белсаце», падчас якога Балкунец зрабіў сваю рэзанансную прапанову дэмакратычным сілам разам з Святланай Ціханоўскай ехаць на мяжу і прычапіць сябе кайданкамі да рэйкаў, яго апанент па «Двубою» Анатоль Лябедзька запісаў відэа, у якім назваў тую прапанову «папулізмам і правакацыяй».

«Чаму папулізм? Дзмітрый, калі вы прасоўваеце нейкую ініцыятыву, будзьце яе лакаматывам, а не сядайце ў апошні вагон цягніка. Каб гэта зрабіць, не трэба браць дазволу ў Ціханоўскай.

Чаму правакацыя? Ціханоўская — палітык еўрапейскага ўзроўню. Там дзейнічаюць свае правілы. І палітолаг павінен гэта ведаць.

Вы пхаеце яе ў нішу Грэты Тунберг. А гэта значыць, што перад Ціханоўскай закрываюцца дзверы на G-7, на саміт спікераў парламентаў. А гэта азначае, што яна пазбавіцца магчымасцей гаварыць аб палітзняволеных на высокім узроўні».

Каментары33

  • Ёсік
    20.05.2024
    Балкунец імперац расейскі, хай вырашае пытаньні расеі, не патрэбна лезьці ў беларускія рэаліі. Мо і нарадзіўся тутака, але школу жыцьця праходзіў за ўсходняй мяжой, хай там і дае свае парады.
  • Янка
    20.05.2024
    Спадар Балкунец знаходзіцца ў эміграцыі ўжо 3 гады. За гэта час ён ня здолеў ані стварыць уласнай устойливай палітычнай сілы дзеля прасоўвання сваіх ініцыятыў, ані далучыцца да нейкага пазнавальнага руху. Г.з. званы Форум дэмакратычных сіл двойчы збіраўся ў 2022 і далей большасць ягоных удзельнікаў ў публічных мерапрыемствах ніхто не бачыў, Нават спадара Шарэцкага, які страхнуў 20-гадовы нафталін бездзейнасці і
    дыстанцыйна зачытаў прамову супраць Ціханоўскай, а потым зноў знік. Далейшая дзейнасць ФДС на ягоным сайце абмяжоўваецца рэдкімі дэкларацыямі ў пустату і лістамі ў Спарталато. Калі ідэі Балкунца не падхапляюцца - значыць яны няшмат каму цікавыя. Вось і ўвесь адказ.
  • Жыве Беларусь
    20.05.2024
    Выбачайце, але Ціханоўская якраз у нішы ГэтайТунберг. Хоць за Хамас не топіць, і то дзякуй!!!

Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне1

Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр мастак Валерый Чайка. Ён афармляў мінскае метро

Зяленскі пра заяву Буданава пра наступ Расіі з поўначы: Яго не так зразумелі1

Ральф Шумахер здзейсніў камінг-аўт16

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман51

Як выглядае чарга па ваду ў Мазыры6

Яшчэ адна ахвяра ўрагану: у Светлагорску дрэва забіла 90-гадовага мужчыну

Украінцаў спыталі, ці прыйшоў час пачынаць перамовы з Расіяй — вынікі сацапытання1

«Паспелі развітацца з жыццём». Відавочцы расказалі пра смяротны ўраган на Вілейскім вадасховішчы5

ТЭСТ: Ці добра вы ведаеце гісторыю беларускіх габрэяў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне1

Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне

Галоўнае
Усе навіны →