Дурава пакінулі пад вартаю, яго спадарожнікаў адпусцілі
Тэрмін утрымання Паўла Дурава пад вартай у Францыі працягнулі да серады, 28 жніўня, паведаміла AFP.
27.08.2024 / 07:19
Французскія следчыя працягнулі ўтрыманне пад вартаю заснавальніка Telegram Паўла Дурава. Але адпусцілі пасля допыту яго целаахоўніка і, як гаворыцца ў прэсе, памочніцу.
Павел Дураў быў затрыманы 24 жніўня французскімі спецслужбамі ў парыжскім аэрапорце Ле-Буржэ пры выхадзе з яго прыватнага джэта. 39-гадовага заснавальніка Telegram суправаджалі яго целаахоўнік і жанчына. Дураў прыбыў з Азербайджана.
Дураў быў затрыманы па справе, у якой 12 пунктаў абвінавачвання.
Улады ААЭ накіравалі запыт ва ўрад Францыі для прадастаўлення яму консульскіх паслуг — ААЭ патрабуе ад Францыі даць свайму грамадзяніну Дураву ў тэрміновым парадку доступ да ўсіх неабходных консульскіх паслуг.
Пасля затрымання бізнэсмена пулярнасць Telegram узрасла ў шэрагу краін, уключаючы Францыю і ЗША, паведамляе партал TechCrunch.
Пакуль Дураў сядзіць, да яго выказала прэтэнзіі венгерская анліфаншчыца Дыяна
«Гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэнне». Макрон пракаментаваў затрыманне Паўла Дурава
Пяскоў: Сустрэчы Дурава і Пуціна ў Баку не было
Telegram выступіў з афіцыйнай заявай наконт затрымання Дурава