Паўлу Дураву выставілі абвінавачванне ў 12 злачынствах

Французская пракуратура выдала афіцыйны прэс-рэліз па справе затрыманага ў краіне заснавальніка Telegram Паўла Дурава.

26.08.2024 / 18:58

Павел Дураў. Фота: AP Photo/Tatan Syuflana, File

Паводле рэлізу, Дурава абвінавачваюць у наступных злачынствах:

Справу супраць Паўла Дурава завялі 8 ліпеня, а затрымалі ў ноч на 25 жніўня. Тэрмін ягонага ўтрымання пад вартай завяршаецца 28 жніўня, але можа быць працягнуты. 

Цяпер яго дапытваюць у рамках расследавання супраць неназванай асобы ў сувязі з падазрэннем у шматлікіх кіберзлачынствах.

У той жа час у Еўракамісіі каналу «Еўраньюс» паведамілі, што сітуацыя з Паўлам Дуравым не мае дачынення да закона Еўрасаюза, які рэгулюе сацыяльныя сеткі і інтэрнэт-сэрвісы. Закон, у прыватнасці, ускладае на сэрвісы адказнасць за нелегальны кантэнт, які ў іх публікуецца, і абавязвае іх весці старанную мадэрацыю.

Стала вядома, у чым Францыя абвінавачвае Дурава

«Гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэнне». Макрон пракаментаваў затрыманне Паўла Дурава

Пяскоў: Сустрэчы Дурава і Пуціна ў Баку не было

Дураву прадоўжылі тэрмін утрымання пад вартай у Францыі

Telegram выступіў з афіцыйнай заявай наконт затрымання Дурава

Стала вядома асоба 24-гадовай дзяўчыны, якую затрымалі разам з Дуравым

Прапаганда расчахліла Пратасевіча: той пракаментаваў арышт Дурава, якога таксама затрымалі ў аэрапорце

Nashaniva.com