Памёр краязнаўца Эдуард Злобін
Пра раптоўную смерць пінскага краязнаўцы Эдуарда Злобіна паведамілі ў мясцовай краязнаўчай суполцы ў фэйсбуку. Яму было ўсяго 52 гады.
10.08.2024 / 16:07
Эдуард Злобін. Фота: фэйсбук
Эдуард Злобін у свой час скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут, але ўсё ягонае свядомае грамадскае і навуковае жыццё было звязана з Пінскам і Палессем.
Ён аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі Пінска і Піншчыны, сярод іншага быў адным са складальнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Пінскі раён».
Акрамя таго, ён займаўся правядзеннем экскурсій, прыкладаў шмат намаганняў па абароне гістарычнай спадчыны горада і рэгіёна. Эдуард Злобін быў без перабольшання адной з ключавых постацяў у краязнаўчай супольнасці Пінска.
Ва ўзросце 100 гадоў у Ізраілі памёр Сямён Сімкін, які ў 90 год выйграў забег на 10 тысяч метраў
Памёр самы стары тыктокер Беларусі. Дзядуля Гена пражыў 93 гады