«Дынама» выйграла ў гібралтарскага «Лінкальна» ў першым матчы Лігі Еўропы ВІДЭА
Гульня прайшла ў Венгрыі, дзе беларускія клубы праводзяць хатнія паядынкі.
08.08.2024 / 23:36
Фота з сайта football.by
Мінскае «Дынама» перамагло ў першым матчы 3-га раўнду кваліфікацыі Лігі Еўропы гібралтарскі «Лінкальн Рэд Імпс» з лікам 2:0.
На 36-й хвіліне забіў Аляксей Гаўрыловіч, а на 87-й вызначыўся бразільскі легіянер беларускага клуба Педру — 2:0.
Паядынак у адказ пройдзе ў наступны чацвер у Гібралтары.
Пераможца пары згуляе ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы з бельгійскім «Андэрлехтам».
Каманда, што прайграе, вылеціць у плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцыі, дзе згуляе з пераможцам пары «Балкані» (Косава) — «Ларн» (Паўночная Ірландыя).
Калі «Дынама» пройдзе «Лінкальн», то гарантуе сабе як мінімум асноўны раўнд Лігі канферэнцый (у выпадку нават паразы ад «Андэрлехта»).
Апошні раз у групавым раўндзе еўракубкаў беларускія клубы гулялі ў сезоне 2018-2019 (БАТЭ, Ліга Еўропы).
Астатнія беларускія клубы («Тарпеда-БелАЗ», «Іслач» і «Нёман») вылецелі ў гэтым сезоне з еўракубкаў.
Лідар чэмпіянату Беларусі вылецеў з нятопавага еўракубка ўжо на першай стадыі кваліфікацыі
Чарговая ганьба беларускага футбола. «Іслач» вылецела з еўракубкаў, прайграўшы камандзе з Сан-Марына
«Нёман» вылятае з еўракубкаў пасля ганебнага разгрому ад румынаў — 0:5