Спорт44

«Нёман» вылятае з еўракубкаў пасля ганебнага разгрому ад румынаў — 0:5

«Нёман» стартаваў у кваліфікацыі Лігі канферэнцый з другога раўнду. І матч тыдзень таму даў надзею.

Фота: Прессбол

 У Румыніі ў матчы з «Клужам» была нічыя — 0:0. Але мары аказаліся марнымі.

Сёння ў Венгрыі «Нёман» быў разгромлены з лікам 0:5 і пакідае еўракубкі. Зрэшты, некалькі гадоў таму «Клуж» рэгулярна гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

Такім чынам у еўракубках у беларусаў застаецца адна каманда: мінскае «Дынама», якое ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы згуляе з гібралтарскім «Лінкольнам Рэд Імпсам».

Першы матч — 8 жніўня ў Венгрыі. Гульня ў адказ — 15 жніўня.

Пераможца двубою гарантуе як мінімум сабе месца ў групавым раўндзе Лігі канферэнцый (а ў выпадку паспяховага выступу ў наступным чацвертым раўндзе і групу Лігі Еўропы).

Аднак няўдачнік двубою атрымае апошні шанец: плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Беларускія клубы не гулялі ў групавым раўндзе еўракубкаў з 2019 года.

Каментары4

  • Йолуп
    02.08.2024
    Дый чхаць на той "Нёман".
  • ВОЙТЭК
    02.08.2024
    Йолуп, А гродзенскаму Нёману на цябе!!!
    Нёман- наперад!!!
  • Бацька Мінтай
    02.08.2024
    Якая ганебная параза? Гэта не ганьба, а рэчаіснасьць. Гэта - сучасны стан беларускага футболу часоў Лукашэнкі. Дастаткова паглядзець табліцу клубнага рэйтынгу УЭФА і месца нашай краіны там.

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк10

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Названа імаверная прычына авіякатастрофы ў Вашынгтоне

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк10

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць