Уладзімір Кара-Мурза ў размове з Байдэнам: Я быў упэўнены, што памру ў турме

«Мне ўсё яшчэ здаецца, што я сплю ў сваёй камеры ў Омску», — кажа асуджаны на 25 гадоў палітык.

02.08.2024 / 08:45

Уладзімір Кара-Мурза. Фота: AP

Уладзімір Кара-Мурза падчас размовы па тэлефоне з Джо Байдэнам сказаў наступнае:

«Я быў упэўнены, што памру ў турме. Я не веру ў тое, што адбываецца. Мне ўсё яшчэ здаецца, што я сплю ў сваёй камеры ў Омску, замест таго, каб чуць ваш голас. Але я хачу сказаць, што вы прарабілі цудоўную працу, выратавалі так шмат жыццяў. Здаецца, нас 16 чалавек у гэтым самалёце [адпраўленыя ў Германію — НН]. Мне не здаецца, што ў свеце ёсць шмат важнейшых рэчаў за выратаванне чалавечых жыццяў», — сказаў Уладзімір Кара-Мурза.

Вызваленыя грамадзяне ЗША сустрэліся з роднымі ФОТАФАКТ

Самалёт з былымі зняволенымі расійскіх турмаў і Рыка Крыгерам прызямліўся ў Кёльне

Дональд Трамп жорстка раскрытыкаваў праведзены абмен зняволенымі

Чаму ў вялікім абмене не было беларускіх палітвязняў? Адказ Вячоркі

Лукашэнка з Крыгерам сеў у лужыну. А сэнс вызвалення расійскіх палітвязняў вось у чым

Nashaniva.com