У Лукашэнкі абмеркавалі справу Рыка Крыгера, асуджанага на смерць

Немец звярнуўся з прашэннем аб памілаванні.

30.07.2024 / 14:27

Удзел у абмеркаванні ўзяла і журналістка Людміла Гладкая, якая зрабіла некалькі рэпартажаў пра працэс

«У кабінеце Лукашэнкі толькі што абмеркавалі справу Рыка Крыгера — грамадзяніна Германіі, прыгаворанага да смяротнага пакарання», — піша БелТА.

Немец звярнуўся з прашэннем аб памілаванні. Лукашэнка «запрасіў людзей, пагружаных у працэс, пачуць падрабязнасці, меркаванні, «параіцца», — гаворыцца ў паведамленні БелТА. 

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю:

«Найгоршае пытанне ў лёсе і жыцці прэзідэнта, якое атрымала вельмі сур'ёзнае гучанне. Рыка Крыгер — грамадзянін Германіі. Аказваецца, толькі ў 1993 годзе нарадзіўся. Судом прыгавораны ў Беларусі да выключнай меры пакарання. Паводле нашай Канстытуцыі і законаў апошняе слова заўсёды за прэзідэнтам. Звяртаецца, не звяртаецца (за памілаваннем)… Я ўжо неяк гаварыў, што самае цяжкае ў лёсе кіраўніка краіны — гэта такія справы, звязаныя з выключнай мерай пакарання. Можа, і параіцца. Але пачуць вашае меркаванне», — сказаў ён.

Гладкая абвінаваціла адваката Крыгера ў вынясенні смяротнага прысуду

Урад ФРГ не каментуе магчымы абмен Крыгера. Ён выказаў занепакоенасць фільмам БТ

Прапаганда паказала фільм пра Крыгера. З яго вынікае, што немца мог разыграць КДБ, а пытанняў болей, чым адказаў

«Раптам не прыйшоў на працу, а праз пару дзён яго затрымалі». Новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу ў Беларусі

«Там думаюць пра адно — калі ўсё гэта здарыцца». Дзе і ў якіх умовах цяпер знаходзіцца Рыка Крыгер?

Nashaniva.com