Беларусь адкрывае сёмы дзясятак краін у візавым рэйтынгу пашпартоў

Міжнародная кампанія Henley & Partners, якая вядзе індэкс пашпартоў свету па колькасці бязвізавых напрамкаў, абнавіла свой рэйтынг. Індэкс заснаваны на эксклюзіўных і афіцыйных дадзеных Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA).

25.07.2024 / 16:57

Узначальвае рэйтынг Сінгапур, з пашпартам якога можна наведаць без візы 195 краін свету.

Другі радок занялі адразу пяць краін: Францыя, Германія, Італія, Іспанія і Японія — у іх па 192 бязвізавыя напрамкі.

Далей са 191 бязвізавым кірункам ідуць Аўстрыя, Фінляндыя, Ірландыя, Люксембург, Нідэрланды, Паўднёвая Карэя і Швецыя.

Беларусь са сваім 81 бязвізавым кірункам займае 61-е месца, дзелячы яго з Намібіяй.

Усе суседзі яе значна апярэджваюць. Польшча на 6-м месцы са 188 бязвізавымі кірункамі, Літва — на 9-м са 185, Латвія — на 10-м са 184, Украіна — на 30-м са 148, Расія — на 45-м са 116.

Замыкаюць спіс Пакістан і Емен з 33 бязвізавымі краінамі, Ірак з 31, Сірыя з 28 і Афганістан з 26.

Самы «моцны» і самы «слабы» пашпарты ў свеце — азіяцкія

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць

Бязвізам у Беларусь першым скарыстаўся грамадзянін Германіі

Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы

Паслабленні для беларускіх турыстаў уводзіць Тайланд

Беларусь ратыфікавала пагадненне з В'етнамам аб бязвізавых паездках

Nashaniva.com