Дзяржпагранкамітэт паведаміў, што ён заехаў у Беларусь праз Літву.
Першым чалавекам, які скарыстаўся з пашыранага бязвізу і прыехаў у Беларусь, стаў грамадзянін Германіі.
Паводле інфармацыі ДПК, ён заехаў у краіну з тэрыторыі Літвы. Немец зможа знаходзіцца ў Беларусі не больш за 30 дзён запар і не больш за 90 дзён за паўгода.
Грамадзянін Германіі перасёк мяжу Беларусі праз паўтары гадзіны пасля ўвядзення бязвізу. Праўда, вялікага ажыятажу, мяркуючы па словах прадстаўніка ДПК, пакуль няма — але ён чакаецца ў будучыні.
Бязвіз для 35 краін Еўропы дзейнічае з 19 ліпеня.
Нагадаем, што ў той жа самы час стала вядома, што грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера прысудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання.
Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы
Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага
Рыка Крыгер не стаў абскарджваць смяротны прысуд — ён уступіў у сілу
З'явілася яшчэ некалькі ФОТА з суда над Рыка Крыгерам
Немца Крыгера прысудзілі да смерці за кастрычніцкі выбух у Азярышчы?
Стала вядома, хто абараняў Рыка Крыгера
МЗС Германіі пра лёс асуджанага на смерць Крыгера: Трэба набрацца цярпення
«У Беларусь Крыгер заехаў турыстам». З'явіліся новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу
Каментары