На БТ запусцілі шоу «Добры вечар!» Госця першага выпуску — зорка расійскага шансона Віка Цыганова

Цяпер увечары па суботах на «Беларусь 1» будуць паказаць сямейна-музычнае шоу.

21.07.2024 / 09:34

Белтэлерадыёкампанія робіць чарговую спробу стварыць суботняе вечаровае шоу. Папярэдняе падобнае шоу «Макаёнка, 9» з Яўгенам Перліным выходзіла з 2018 да 2020, але пасля пачатку масавых пратэстаў вядучы звольніўся, таму праект закрыўся натуральным чынам. Зрэшты, кіраўніцтва БТ даводзіла, што ў «Макаёнка, 9» былі катастрафічна нізкія рэйтынгі, таму, маўляў, ад праекта ўсё адно збіраліся адмаўляцца. 

Так ці іначай, цяпер увечары па суботах на «Беларусь 1» будуць паказаць сямейна-музычнае шоу «Добры вечар!»

Час абраны нечаканы — ажно 21:40, пасля «Панарамы». Мяркуецца, што гледачы будуць слухаць песні, разбаўленыя размовамі ў студыі да 23:25. Але калі праз доўгія прамовы Аляксандра Лукашэнкі «Панарама» зацягнецца, сямейныя песні могуць зацягнуцца і да апоўначы. 

Што ўяўляе сабой «Добры вечар»? Гэта пасядзелкі музыкантаў у студыі разам з вядучым Дзянісам Пацэвічам.

На працягу праграмы выконваецца каля 10 песень, пераважна выступаюць удзельнікі розных сезонаў «Фактар.BY». Галоўная запрошаная зорка ў прэм’ерным выпуску — расійская шансон-спявачка Віка Цыганова.

Зорка тыктоку Ліза Ветрава закрывае свой папулярны блог пра беларускую мову

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак

Вядомы блогер набыў кватэру ў Польшчы — вось як гэта ў яго атрымалася

Nashaniva.com