Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА

Супернікам «Дынама» быў армянскі «Пюнік».

16.07.2024 / 20:58

Тыдзень таму ў Венгрыі быў лік 0:0. Сёння гульня ў Ерэване кацілася таксама да 0:0.

Але на 90-й хвіліне армяне сфалілі ў сваёй штрафной. Пенальці рэалізаваў Аляксей Гаўрыловіч — 1:0.

У 2-м раўндзе «Дынама» згуляе з балгарскім «Лудагорцам», які па суме двух матчаў прайшоў батумскае «Дынама» (3:1, 0:1).

Першы матч адбудзецца ў Балгарыі ў наступную сераду, 24 ліпеня.

У мінулым сезоне «Лудагорац» стартаваў таксама у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, прайшоў косаўскі «Балкані» (0:2, 4:0), прайграў у другім раўндзе славенскай «Алімпіі» (1:1, 1,2).

У трэцім раўндзе Лігі Еўропы з лёгкасцю прайшоў «Астану» (1:2, 5:1), а ў плэй-оф Лігі Еўропы прайграў «Аяксу» (1:4, 1:0) і трапіў у групавы раўнд Лігі канферэнцый.

Там гуляў у групавым раўндзе з турэцкім «Фенербахчэ», дацкім «Наршэланам», славацкім «Спартаком», заняў другое месца, выйшаў у плэй-оф, дзе саступіў швейцарскаму «Сэрвету» (0:1, 0:1).

Алімпіяду-2024 у Беларусі не пакажуць

На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў — 16 чалавек

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

Ламін Ямаль выпадкова паказаў на ВІДЭА сваіх голых калегаў

Гарэт Саўтгейт пакінуў зборную Англіі

Nashaniva.com